Спажывецкія кошты ў верасні выраслі на 0,44%, з пачатку 2024 года — на 3,8%

10 кастрычніка, Позірк. На 0,44% выраслі ў Беларусі спажывецкія кошты ў верасні 2024 года, вынікае са звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Харчовыя тавары падаражэлі на 0,51%, нехарчовыя — на 0,48%, паслугі — на 0,25%.
З пачатку года цэны павялічыліся на 3,8%. Харчаванне стала даражэйшым на 3,7%, нехарчовыя тавары — на 3,32%, паслугі — на 4,56%.
Рост коштаў за 12 месяцаў (верасень да верасня) склаў 6% (на харчовыя тавары — 7,5%, нехарчовыя — 4,2%, на паслугі — 5,6%).
Сёлета ў жніўні Белстат зафіксаваў зніжэнне коштаў на 0,07%.
Па ўзроўні інфляцыі ў 2024 годзе верасень заняў пятае месца пасля лютага (0,94%), студзеня (0,79%), чэрвеня (0,60%) і сакавіка (0,47%). Менш кошты выраслі ў красавіку (0,43%), траўні (0,11%) і ліпені (0,03%).
Улады разлічваюць па выніках 2024 года ўтрымаць інфляцыю ў межах 6%, у 2025 годзе — 5%.
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5–7 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУлады Мінска ўвязалі падвышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце з ростам выдаткаў прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа два тыдні на аб'ектах АПК згарэў трактар, яшчэ адзін сур'ёзна пашкоджаны, агнём знішчана 126,5 т саломыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на 4-е месца ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасці, год таму яна была лідарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Мінску здзейснілі больш за 6,5 млн паездак на арэндных электрасамакатах — дырэктар шэрынгавай кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка