Ціханоўская і Латушка абмеркавалі з кіраўніком Мінюста Германіі прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці

15 кастрычніка, Позірк. Прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за ўчыненыя ім злачынствы абмеркавана падчас сустрэчы дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай і намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі з міністрам юстыцыі Германіі Марка Бушманам у Берліне 15 кастрычніка, паведамляе прэс-служба НАУ.
Большасць у беларускім грамадстве “чакае выкарыстання інструментаў замежнымі партнёрамі ў рамках міжнародных інстытутаў для таго, каб адказнасць за злачынствы, учыненыя прадстаўнікамі рэжыму”, лічыць Латушка.
“Ролю Германіі ў выкарыстанні інструментаў міжнароднага правасуддзя складана пераацаніць. Германія заўсёды стаіць на баку абароны правоў чалавека і мы разлічваем на працяг дадзенай дакладнай пазіцыі Германіі ў дачыненні да абароны правоў чалавека ў Беларусі і прыцягнення да адказнасці вінаватых за іх парушэнне”, — сказаў намеснік кіраўніка АПК.
Па сцвярджэнні прэс-службы, міністр прапанаваў працягнуць актыўнае ўзаемадзеянне па гэтым пытанні з Фондам супрацоўніцтва ў сферы міжнароднага права (Foundation for International Legal Cooperation), “які актыўна ўзаемадзейнічае з Міністэрствам юстыцыі Германіі”.
Берлін гатовы “факусавацца на расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці ў рамках універсальнай юрысдыкцыі ў тым выпадку, калі ахвяры рэжыму знаходзяцца на тэрыторыі Германіі”, дадаў ён.
Бушман таксама заявіў, што Германіяй будзе вывучаны пададзены 30 верасня ўрадам Літвы зварот у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда па фактах трансмежавых злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў і “будзе выпрацавана адпаведнае рашэнне”.

- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў студзені знізіўся на 2,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


