Мінск 15:21

Колькасць спраў аб банкруцтве зменшылася за год на траціну

16 кастрычніка, Позірк. На 1 кастрычніка 2024 года ў судах знаходзілася 371 справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суда.

Для параўнання: на 1 верасня ў судах было 362 такія справы, на 1 жніўня — 375, на 1 ліпеня — 335, на 1 чэрвеня — 294, на 1 траўня — 262, на 1 кастрычніка 2023 года — 552. Такім чынам, за месяц іх колькасць павялічылася на 2,49%, у гадавым вымярэнні зменшылася на 32,79%.

Банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці тычылася 362 спраў (месяцам раней — 353), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 29 (31).

У верасні ўзбуджаны вытворчасці па справах аб банкруцтве КУВП “Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў” (Віцебская вобласць), будаўнічага прадпрыемства “Мсціслаўская перасовачная механізаваная калона № 271” (Магілёўская вобласць), КУП “Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат” (Мінская вобласць), ААТ “Трэст Белстрамрамонт” (Мінск).

Пасля прызнання банкруцтва адкрыта ліквідацыйная вытворчасць у дачыненні да УП “ПМК-12” (Брэсцкая вобласць), сельгаспрадпрыемства імя Свярдлова Гарадоцкага раёна (Віцебская вобласць), ААТ “Барысаўскі завод палімернай тары “Паліміз” і ААТ “Перачовачная механізаваная калона № 187” (Мінская вобласць).

Завершаныя ліквідацыйныя вытворчасці па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) ЗАТ “Дэльта Банк” і УП “Гродзенская друкарня”.

Падзяліцца: