Паліну Шарэнда-Панасюк прыгаварылі яшчэ да года пазбаўлення волі
15 кастрычніка, Позірк. Суд Рэчыцкага раёна (Гомельская вобласць) 15 кастрычніка прыгаварыў палітвязню Паліну Шарэнда-Панасюк яшчэ да аднаго года і аднаго дня пазбаўлення волі паводле арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі), паведамляе яе муж на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Гэта трэцяе пакаранне па ўказаным артыкуле, вынесенае палітзняволенай.
“Толькі адзін дзень заставаўся з мінулага тэрміну… Але гэта гучыць як смяротны прысуд, бо Паліна, магчыма, фізічна не зможа вытрымаць чацвёртае кола пекла”, — напісаў ён.
Прысуд вынес уключаны ў санкцыйны спіс ЕС Станіслаў Іванюценка, які ў мінулым годзе асудзіў палітвязня дадаткова да аднаго года пазбаўлення волі.
11 верасня паведамлялася аб этапаванні Шарэнда-Панасюк з ізалятара часовага ўтрымання ў Рэчыцы ў следчы ізалятар № 3 Гомеля, дзе яе адразу ж змясцілі ў карцэр на 10 дзён. У рэчыцкі ІЧУ палітвязня была накіраваная для правядзення следчых дзеянняў па новай крымінальнай справе паводле арт. 411 КК.
Муж палітвязні раней паведамляў аб рэзкім пагаршэнні стану жонкі, у якой дыягнаставаны хранічны панкрэатыт — “вельмі сур’ёзнае захворванне, якое патрабуе строгай дыеты і пастаяннага кантролю ўрачоў”.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) КК.
У красавіку 2022 года палітвязня прысудзілі яшчэ да года зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК, у кастрычніку 2023-га — да такога ж тэрміну па тым жа артыкуле.
21 сакавіка Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын заклікаў беларускія ўлады прыняць тэрміновыя меры для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі.
Раней муж, які знаходзіцца з дзецьмі ў эміграцыі, паведамляў, што Шарэнда-Панасюк “мінімум 32 разы змяшчалася ў нечалавечыя ўмовы” штрафнога ізалятара і карцэра, а яшчэ “каля 150 дзён” правяла ў памяшканні камернага тыпу.
22 сакавіка ў эфір выйшла інтэрв’ю Шарэнда-Панасюк дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”. Яна паведаміла, што звярнулася да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Праваабаронцы паведамлялі, што яна можа выйсці на волю 21 траўня, аднак пасля стала вядома, што ў дачыненні да яе распачалі трэцюю крымінальную справу паводле арт. 411 КК.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі за год вырасла на 57,4% і перавысіла 3,5 млрд долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША маюць намер і надалей ціснуць на рэжым Лукашэнкі і падтрымліваць беларусаў — прадстаўнік Дзярждэпа (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+