За верасень з палітычных матываў асуджана мінімум 170 чалавек — “Вясна”

17 кастрычніка, Позірк. За верасень з палітычных матываў асуджана мінімум 170 чалавек (жанчыны — 46, мужчыны — 124), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У Мінску асудзілі 61 чалавека, у Брэсцкай вобласці — 44, Мінскай — 25, Гомельскай — 20, Віцебскай — 9, Магілёўскай — 8, Гродзенскай — 3.
У 46% асуджаных у абвінавачанні быў арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, працягвалася практыка пераследу цэлых сем’яў ці груп сваякоў паводле гэтага артыкула.
У мінулым месяцы працягвалася тэндэнцыя “паўторнага і наступнага асуджэння грамадзян, раней рэпрэсаваных з палітычных матываў”, адзначае “Вясна”. Паўторна асудзілі 12 чалавек.
Толькі за верасень зафіксавана восем выпадкаў пераследу раней рэпрэсаваных грамадзян паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі).
Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца з 2020 года. На 17 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 1.289 чалавек. Колькасць асуджаных з палітычных матываў значна большая.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа сайце ВС амаль месяц не публікуецца расклад судовых пасяджэнняў, гэты сэрвіс дапамагае фіксаваць факты рэпрэсійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+