Ксёндз Павел Лемех з Шуміліна вымушана пакінуў Беларусь

17 кастрычніка, Позірк. Святар парафіі Маці Божай Фацімскай (Шуміліна, Віцебская вобласць) ксёндз Павел Лемех вымушана пакінуў Беларусь, паведамляе праваабарончы сайт “Віцебская Вясна”.
8 траўня Лемех быў затрыманы разам з пробашчам згаданай парафіі Анджэем Юхневічам і арыштаваны на 10 сутак за “пікетаванне ў інтэрнэце”.
Паводле інфармацыі “Віцебскай Вясны”, прэтэнзіі ўзніклі праз фотаздымак на фоне бел-чырвона-белага сцяга. На судзе Лемех таксама пацвердзіў наяўнасць на яго старонцы ў “Фэйсбуку” здымка сцяга Украіны. Ён патлумачыў, што такім чынам “выказаў скруху з прычыны гібелі мірных жыхароў суседней краіны пасля нападу Расіі”.
Пасля заканчэння тэрміну арышту ён выйшаў на волю.
Юхневіча пасля затрымання чатыры разы запар арыштоўвалі паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На пачатку ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа, але дагэтуль невядома, паводле якога менавіта артыкула. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
5 кастрычніка ініцыятыва “Хрысціянская візія” заявіла, што Юхневічу пагражаюць фабрыкаваннем справы паводле абвінавачання ў злачынствах супраць сэксуальнай недатыкальнасці непаўналетніх.
Паводле інфармацыі “Хрысціянскай візіі”, з 2020 года адміністрацыйны арышт зазнаў 31 ксёндз, у тым ліку з Віцебскай дыяцэзіі — 13.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года стасункі дзяржавы і касцёла ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія іерархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі ўслед за масавымі пратэстамі. Некаторыя святары прайшлі праз затрыманні, суды і арышты з палітычных матываў, асобныя былі вымушаныя пакінуць Беларусь.
Каталіцызм — другая паводле колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне каля 1,5 млн католікаў, у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-каталікоў. Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі — Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй.

У Віцебскай вобласці затрыманы ксёндз-канонік Юрый Бараўнёў
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка