Затрыманыя ў Шуміліне каталіцкія святары арыштаваныя на 10 і 15 сутак

16 траўня, Позірк. Затрыманыя 8 траўня пробашч шумілінскай парафіі касцёла Маці Божай Фацімскай (Віцебская вобласць) Анджэй Юхневіч і ксёндз Павел Лемех адбываюць адміністрацыйныя арышты: 15 і 10 сутак адпаведна.
Пра гэты гаворыцца ў паведамленні Курыі Віцебскай дыяцэзіі, апублікаванай на партале catholicnews.by.
Паводле якога артыкула арыштаваныя святары, не ўдакладняецца.
Курыя заклікала вернікаў “памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні”.
Затрыманне Юхневіча і Лемеха адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла 8 траўня. Падставы затрымання былі невядомыя, але пазней з’явілася інфармацыя, што яно звязана з нібыта “падрыўной дзейнасцю супраць беларускай дзяржавы”.
Згодна з маніторынгам ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з 2020 года пераслед зазналі не менш як 26 прадстаўнікоў Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Місіянеры Аблаты з’яўляюцца каталіцкім Ордэнам з двухсотгадовай гісторыяй. У свеце працуюе каля 3.500 аблатаў, сярод іх ёсць 2 кардыналы, 7 арцыбіскупаў і 36 біскупаў.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ліпені Беларусь была на трэцім месцы ў ЕАЭС у тэмпах зніжэння цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка



