Расіянін спрабаваў увезці ў Беларусь 120 кг жывых лобстараў без дэкларавання і дакументаў

17 кастрычніка, Позірк. Ветэрынарнай службе перададзена 120 кг жывых лобстараў, якія спрабаваў увезці грамадзянін Расіі, што прыбыў у нацыянальны аэрапорт Мінск з Дубая, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што расіянін абраў для перасячэння мытнай мяжы зялёны калідор, які прызначаны для праходжання з таварамі, што не падлягаюць дэклараванню.
Пры гэтым, паводле інфармацыі мытні, для асабістага карыстання дазваляецца ўвозіць да 5 кг такіх тавараў і толькі пры наяўнасці ветэрынарнага сертыфіката, што пацвярджае бяспеку.
Пры надглядзе багажу мытнікі знайшлі пяць скрынак з камерцыйнай партыяй лобстараў на суму 29 тыс. рублёў. Замежнік, як сцвярджаецца, меў намер прадаць іх на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Мінская рэгіянальная мытня пачала ў дачыненні да грамадзяніна РФ адміністрацыйны працэс паводле ч. 4 арт. 15.5 КаАП. Яму пагражае штраф — да 30% кошту тавару, які незаконна перамяшчаецца.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства