Брытанская ваенная выведка мяркуе, што цяжар фінансавання ПВК “Вагнер” можа легчы на Мінск
13 жніўня, Позірк. У выпадку, калі расійская дзяржава спыніць фінансаванне ПВК “Вагнер”, “другім найбольш верагодным плацельшчыкам могуць стаць беларускія ўлады”, гаворыцца ў справаздачы ваеннай выведкі Вялікабрытаніі за 13 жніўня, якую распаўсюдзіла Мінабароны краіны.
Аднак гэта будзе “істотнай і патэнцыйна непажаданай нагрузкай на сціплыя беларускія рэсурсы”, дадалі ў ведамстве.
У канцы чэрвеня пасля няўдалай спробы выступу супраць ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расіі кіраўніку вагнераўцаў Яўгену Прыгожыну і частцы яго групоўкі было дазволена бесперашкодна перамясціцца ў Беларусь.
Найміты пачалі прыбываць на беларускую тэрыторыю ў ліпені. 14 ліпеня Міністэрства абароны паведаміла, што выпрацавала з кіраўніцтвам ПВК “Вагнер” “дарожную карту на бліжэйшую перспектыву па падрыхтоўцы і перадачы вопыту паміж падраздзяленнямі розных родаў войскаў”.
Улады Польшчы і краін Балтыі асцерагаюцца, што насамрэч вагнераўцы прыбылі ў Беларусь, каб паспрабаваць пранікнуць у Еўрасаюз або зладзіць правакацыю на мяжы з ЕС.

- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2025 года грузаперавозкі знізіліся амаль на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 17 лістапада — 19 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі дастаткова бульбы і прафіцыт збожжа, сцвярджае віцэ-прэм'ер ШулейкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКіраўнік Мінсувязі: У Беларусі 4,1 млн абанентаў стацыянарнай тэлефоннай сувязі і 3,3 млн абанентаў праваднога інтэрнэтуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, ПалітыкаУпершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацыянальныя стандарты Беларусі на 65% гарманізаваныя з міжнароднымі патрабаваннямі — кіраўнік ДзяржстандартуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


