Планы польскага ўрада прыпыніць права прытулку абуральна незаконныя — Amnesty International
18 кастрычніка, Позірк. Планы польскага ўрада прыпыніць права прытулку абуральна незаконныя, заявіла намесніца рэгіянальнага дырэктара арганізацыі Amnesty International (“Міжнародная амністыя”) па Еўропе Дзінушыка Дысанаяке.
“Дзяржавы — члены ЕС, такія як Польшча, гуляюць у палітычныя гульні з правамі ўцекачоў і мігрантаў, — цытуе Дысанаяке Amnesty International. — Ад Польшчы да Фінляндыі, Грэцыі і Германіі так званыя “надзвычайныя сітуацыі” выкарыстоўваюцца ў якасці падставы для прыняцця законаў, якія сур’ёзна падрываюць доступ да прытулку і абарону ад высылкі”.
Праваабаронца адзначыла, што прапановы часова прыпыніць права на атрыманне прытулку “ставяць пад пагрозу правы людзей, якія шукаюць бяспекі”.
На яе думку, некаторыя краіны ЕС, якія ствараюць перашкоды для атрымання прытулку, “караюць людзей, якія маглі зведаць гвалт і гандаль людзьмі ці быць прывабленымі на межы ЕС пад ілжывай падставай”.
Акрамя таго, праваабаронца заявіла, што прапановы прыпыніць права падаваць заявы аб наданні прытулку “відавочна не адпавядаюць нядаўна ухваленаму рэгламенту ЕС аб крызісах і форс-мажорных абставінах у рамках Пакта аб міграцыі і наданні прытулку”.
“У дзяржаў ёсць шэраг інструментаў для рэагавання на праблемы бяспекі, пры выкарыстанні якіх павінны ва ўсіх выпадках выконвацца правы чалавека, у тым ліку права на прытулак, якія абараняюцца Хартыяй ЕС аб асноўных правах, — падкрэсліла Дысанаяке. — З 2021 года ЕС церпіць практыку, якая ўжываецца Польшчай, Латвіяй і Літвой на іх межах з Беларуссю, якая выходзіць за рамкі ўсіх паўнамоцтваў, дадзеных ім у адпаведнасці з заканадаўствам ЕС, а ў апошні час — і на мяжы Фінляндыі з Расіяй. Еўрапейскай камісіі даўно час сур’ёзна паставіцца да сваёй ролі захавальніка дагавораў і паслаць выразны сігнал аб тым, што асноўныя правы не могуць быць падпарадкаваныя палітычным інтарэсам”.
15 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў краіне прынятая комплексная міграцыйная стратэгія “Вярніце сабе кантроль. Забяспечыць бяспеку”. Раней ён заяўляў, што гэтая стратэгія прадугледжвае “часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак”.
16 кастрычніка ў інтэрв’ю Gazeta Wyborcza Туск заявіў, што права на прытулак павінна надавацца толькі тым, хто “сапраўды церпіць пераслед у сваёй краіне і вяртанне туды пагражае іх жыццю”.
Ён падкрэсліў, што прыпыненне прыёму заяў на прытулак будзе тычыцца “асоб, якія незаконна перасякаюць польскую мяжу пры падтрымцы беларускіх і расійскіх службаў”.
У той жа дзень, рэагуючы на крытыку з боку прэзідэнта Анджэя Дуды, Туск падкрэсліў, што “не было ніводнага выпадку, каб беларускі апазіцыянер спрабаваў нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу ў складзе груп, арганізаваных Лукашэнкам”.
Пастановы ўрада накіраваныя не толькі на абарону мяжы з Беларуссю, але і на прадухіленне гібелі людзей, як мігрантаў, так і польскіх жаўнераў і памежнікаў, сцвярджае Туск.
14 кастрычніка прэс-сакратар Еўракамісіі Аніта Хіпер падкрэсліла, што Еўрасаюзу “важна і неабходна абараняць свае вонкавыя межы”, аднак дзяржавы — члены ЕС маюць міжнародныя абавязанні, у тым ліку доступ да працэдуры надання прытулку.
Паводле яе слоў, пытанні аховы межаў і абавязкі надваць прытулак замежнікам “не з’яўляюцца ўзаемавыключальнымі”.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі Польшча стала адной з ключавых краін, куды беларусы беглі ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка