Праз рэзкае пахаладанне ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

5 красавіка, Позірк. Удзень 5 красавіка ў Беларусі чакаецца “рэзкая змена ўмоў надвор’я, пахаладае”, папярэджвае Белгідрамет.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра на большай частцы краіны складзе 3–9 градусаў цяпла (па паўднёвым усходзе — да 11 градусаў), у Мінску — 3–5 градусаў). Удзень у многіх раёнах у заходняй частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне паўночнага, паўночна-заходняга ветру парывамі 15–20 метраў за секунду.
У сувязі з гэтым абвешчанае штармавое папярэджанне (аранжавы ўзровень небяспекі).
Уначы 6 красавіка на большай частцы краіны (днём пераважна на паўднёвым усходзе) выпадуць ападкі (снег, мокры снег; уначы і раніцай на паўднёвым усходзе — з дажджом).
“Месцамі прагназуюцца моцныя ападкі, мяцеліца, наліпанне мокрага снегу і слабы галалёд. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці парывісты, у многіх раёнах краіны моцны парывісты”, — адзначылі сіноптыкі. Тэмпература паветра ўначы —1–7 градусаў марозу, удзень — ад 2 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла.
У сувязі са змяненнем умоў надвор’я Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам “адмовіцца ад паездак на аўтамабілі, калі на ім усталяваныя летнія шыны”.
“Варта ўлічваць, што стан праезнай часткі на працягу маршруту можа рэзка мяняцца. Будзьце асабліва пільныя пры праездзе пешаходных пераходаў, закругленняў, пуцеправодаў і участкаў, што прадзімаюцца”, — падкрэслілі ў ДАІ.
Пешаходам рэкамендуецца пераходзіць дарогу толькі ў вызначаных месцах, пераканаўшыся, што аўтамабілі паспелі спыніцца.
“Не закрывайце сабе агляд капюшонам і парасонам, ва ўмовах недастатковай бачнасці і цёмны час сутак абавязкова абазначце сябе святлоадбіўнымі элементамі. Падчас ападкаў не перасоўвайцеся на роварах і сродках персанальнай мабільнасці”, — рэкамендуе служба.
“Позірк” паведамляў, што ў ноч на 15 сакавіка ў Пінску (Брэсцкая вобласць) усталявалася снежнае покрыва вышынёй да 14 см, Жыткавічах (Гомельская вобласць) — да 15 см, Слаўгарадзе (Магілёўская вобласць) — да 16 см.
У пераліку на ваду найбольшая колькасць ападкаў выпала ў Жыткавічах — 16 мм (16 л на квадратны метр тэрыторыі), Ганцавічах — 15 мм (тут вышыня снегу дасягнула 11 см), Пінску і Слаўгарадзе — па 12 мм. Гэта 33–38% месячнай нормы.
Прычынай стаў актыўны атмасферны фронт, які прыйшоў за суткі да 12-й гадавіны ўдару па Беларусі снежнага цыклону “Хаўер”.
Разам з тым 6–13 сакавіка назіралася анамальна цёплае для пачатку вясны надвор’е, было зафіксавана 316 лакальных і 6 абсалютных тэмпературных рэкордаў дня за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года).
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ ліпені 2026 года найбольш падаражэлі гарачае водазабеспячэнне, авіябілеты і аўтазапчасткі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



