За суткі на пажарах у Беларусі загінула сем чалавек, ад пачатку года — больш за 400

19 кастрычніка, Позірк. За мінулыя суткі (з 6:00 18 кастрычніка да 6:00 19-га) на пажарах у Беларусі загінула сем чалавек, вынікае з інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Чатыры смерці зафіксавалі ў Мінскай вобласці. У Валожынскім раёне загінула жанчына 1935 года нараджэння, у Крупскім, Мядзельскім раёнах і Уздзе — мужчыны 1970, 1972 і 1956 гадоў нараджэння адпаведна.
Яшчэ трое мужчын загінула ад агню ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці (1960), Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (1966) і Мінску (2003).
Усяго ў Беларусі ад пачатку года адбылося 4.957 пажараў — на 6,8% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (4.641). Загінула 403 чалавекі (361; +11,6%).
Раней паведамлялася, што дзве дзяўчынкі 3 і 5 гадоў загінулі ад агню ў аграгарадку Сеніца (Мінскі раён) 14 кастрычніка. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, у доме з дзецьмі былі моцна п’яныя бацькі. Жанчына, даведаўшыся ад адной з дзяўчынак пра пажар, выбегла з дому без дзяцей, мужчына паспрабаваў патушыць агонь, але толькі атрымаў моцныя апёкі. Дзеці з дому не выбраліся.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка