Мінск 11:33

На восеньскія канікулы БЧ пусціць дадатковыя цягнікі па Беларусі і ў РФ

Ілюстрацыйнае фота: БЧ

21 кастрычніка, Позірк. Падчас восеньскіх школьных канікулаў (25 кастрычніка — 11 лістапада) будзе курсіраваць 90 дадатковых цягнікоў, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

У межах Беларусі пусцяць 78 дадатковых цягнікоў па “найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах”: Мінск — Гомель, Мінск — Брэст, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Магілёў, Мінск — Пінск, Гродна — Орша — Крычаў. Найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжаная на 6, 7 і 10 лістапада.

У міжнародных зносінах ва ўзаемадзеянні з Расійскай чыгункай прызначана 12 дадатковых паяздоў па маршрутах Мінск — Масква і Мінск — Санкт-Пецярбург.

Рашэнне прынятае ў мэтах “падвышэння якасці паслуг” з улікам “прагназаванага павелічэння пасажырапатоку ў перыяд школьных восеньскіх канікулаў і лістападаўскіх святаў”.

Перавозчык адзначае, што і ў будучыні будзе пускаць дадатковыя цягнікі па розных выпадках. Акрамя таго, у “залежнасці ад попыту” на перавозкі будзе “павялічана колькасць месцаў” для праезду пасажыраў у рэгулярных цягніках.

Падзяліцца: