Мінск 11:46

У Беларусі адноўленая праца расійскага анлайн-кінатэатра Okko

Крыніца: okko.tv

21 кастрычніка, Позірк. У Беларусі знятая блакіроўка з сайта расійскага анлайн-кінатэатра Okko, вынікае з апублікаванага 21 кастрычніка паведамлення Міністэрства інфармацыі.

Сайт okko.tv быў разблакаваны, бо ўладальнік рэсурсу ліквідаваў парушэнне, якое паслужыла падставай для абмежавання доступу, патлумачыла ведамства.

1 кастрычніка Мінінфарм абвясціў, што доступ да гэтага сайту абмежаваны праз размяшчэнне “забароненай інфармацыі, скіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці”.

Okko — адзін з найбуйнейшых расійскіх анлайн-кінатэатраў, якія дзейнічаюць паводле платнай падпіскі. На сайце транслююцца фільмы, серыялы, мультфільмы, спартовыя спаборніцтвы, тэлевізійныя праграмы ды інш.

Падзяліцца: