Мінск 11:45

Шэраг банкаў у Беларусі паведаміў пра новаўвядзенні

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

21 кастрычніка, Позірк. Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, змяніў некаторыя правілы і надаў новыя магчымасці для кліентаў, сведчыць праведзены “Позіркам” маніторынг іх паведамленняў.

Банк “ВТБ (Беларусь)” стаў выдаваць юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам хуткія тэндэрныя гарантыі без закладу з максімальнай сумай да 1 млн рублёў і тэрмінам да аднаго года. Заяўку можна падаваць анлайн або праз менеджара, тэрмін разгляду — да трох працоўных дзён. Атрымаць гарантыю можна ў беларускіх ці расійскіх рублях. Кліентам малога бізнэсу даступныя гарантыі на суму да 3,4 млн рублёў і тэрмінам да 5 гадоў. Банк выдае іх для ўдзелу ў працэсах закупак, забеспячэнні выканання кантракта, вяртання авансу, а таксама выплаты мытных плацяжоў.

“Белгазпрамбанк” зняў абмежаванні на аперацыі папаўнення сваіх картак у тэрміналах “Белпошты”. Лімітаў па суме няма.

“Белінвестбанк” стаў выдаваць крэдыты на аплату разліковых дакументаў у суме, якая перавышае рэшту грашовых сродкаў на разліковым рахунку крэдытаатрымальніка. У рамках авердрафту можна атрымаць да 7,5 тыс. базавых велічыняў (300 тыс. рублёў) на тэрмін да 12 месяцаў. Заяўка разглядаецца на працягу аднаго працоўнага дня.

“БНБ-Банк” пачаў прадастаўляць усім прыватным кліентам паслугу імгненных плацяжоў. Цяпер яны могуць у рэжыме рэальнага часу здзяйсняць рублёвыя пераводы па нумары тэлефона — праз мабільны дадатак. Камісія за перавод — 1% ад сумы (мінімум — 1 рубель, максімум — 500), штодзённы ліміт — 2 тыс. рублёў.

“Пріорбанк” да 31 снежня прапануе новым кліентам — прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу адкрыць разліковы рахунак у рамках пакета паслуг MS Business Direct са спецыяльнымі ўмовамі абслугоўвання. Сярод іх безліміт рублёвых плацяжоў, бясплатныя плацяжы ў расійскіх рублях і кітайскіх юанях, камісія 0,1% за пералічэнне зарплаты і асабістага даходу ІП, простае ўнясенне выручкі праз прылады самаабслугоўвання, бясплатны доступ да анлайн-сэрвісаў.

“Сбер Банк (Беларусь)” 1 лістапада зменіць умовы надання паслугі “Купляй валюту выгадна”. Курс продажу долара і еўра будзе разлічвацца як паменшаны на 30% ад розніцы паміж курсам продажу па картках і курсам пакупкі па картках. Курс продажу расійскага рубля разлічваецца як зменшаны на 0,4%. Сумарна ў каляндарны месяц можна купіць не больш за 2 тыс. долараў ці еўра, 250 тыс. расійскіх рублёў.

На 1 верасня 2024 года ў краіне зарэгістравана 22 банкі (адзін з іх — “Дэльта Банк” — знаходзіцца ў стадыі банкруцтва).

Прыбытак банкаў, якія працуюць у Беларусі, на 1 верасня 2024 года склаў 2 млрд 415,5 млн рублёў — на 25,6% больш, чым на аналагічную дату 2023-га (1 млрд 923,5 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка.

Нарматыўны капітал павялічыўся на 14% (з 18 млрд 964 млн да 21 млрд 612 млн), актывы, дастатковасць нарматыўнага капіталу — на 0,6 працэнтнага пункта (з 19,7% да 20,3%), актывы, схільныя крэдытнай рызыцы, — на 18,7% (з 89 млрд 25,7 млн да 105 млрд 651,8 млн).

Падзяліцца: