Мінск 14:44

Долар, юань і еўра патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

21 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 кастрычніка.

Курс долара знізіўся да 3,2891 рубля (-0,0057; -0,17%), юаня — да 4,6343 за 10 (-0,0038; -0,08%), еўра — да 3,58 (- 0,026; -0,72%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,4249 за 100 (+0,0129; +0,38%).

На мінулым працоўным тыдні (14–18 кастрычніка) долар падаражэў на 0,35% (з 3,2832 да 3,2948); еўра патаннеў на 0,39% (з 3,62 да 3,606 за 100), юань — на 0,68% (з 4,6708 да 4,6389 за 10), расійскі рубель — на 0,41% (з 3,4262 да 3,412 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае).

У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, па выніках першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае). У жніўні вырас на 1,55% (да 3,1834 рублі) — другое месца, за восем месяцаў — на 0,19% (пятае), у верасні — на 0,88% (да 3,2113 рубля) — трэцяе месца, за дзевяць месяцаў — на 1,06% (шостае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля). Долар у чарговы раз абнавіў гадавы максімум — другі раз за тыдзень і чацвёрты ад пачатку месяца.

Падзяліцца: