Ціханоўская: На праўладных каналах ні слова не скажуць пра бацькоў, якіх рэжым забраў у сем’яў

21 кастрычніка, Позірк. Новае свята, якое з’явілася некалькі гадоў таму ў Беларусі, — Дзень бацькі — “задумвалася як светлая і добрая падзея, закліканая ўмацоўваць сямейныя традыцыі, але, на жаль, [Аляксандр] Лукашэнка прывык ствараць толькі ілюзію клопату пра беларусаў”, — заявіла беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце наконт названага вышэй свята.
Паволе дэмлідара, “сёння на праўладных тэлеканалах не скажуць ні слова пра бацькоў, якіх рэжым забраў у сем’яў”: “Не згаданы Аляксандра Зялюткіна, чыя жонка вымушана ў адзіночку гадаваць шасцярых хлопцаў. У навінах пабаяцца расказаць пра тое, як утрымліваюць Змітра Дашкевіча ў карцэры, пакуль ягоны маленькі сын расце без таты. І прамаўчаць аб тым, чаму Павел Красуцкі не змог быць побач з жонкай пры нараджэнні дзіцяці”.
“Рэжым забраў бацьку і ў маіх дзяцей”, — нагадала Ціханоўская.
“Ён пазбавіў нас важных момантаў, якія нельга вярнуць. Я ведаю, што больш за ўсё Сяргей хацеў бы быць побач з Карнеем і Агніяй — падтрымліваць іх новыя захапленні, спраўляцца з хатнімі заданнямі і планаваць будучыню. Сяргей і зараз застаецца прыкладам для дзяцей — сумленны, устойлівы і клапатлівы”, палітвязня сказала яна пра свайго мужа-палітвязня.
Лукашэнка, віншуючы 21 кастрычніка мужчын з Днём бацькі, адзначыў, што “надзейнай апорай і абярэгам дабрабыту моцнай беларускай сям’і” з’яўляецца “духоўнае адзінства, напоўненае любоўю бацькоўскага сэрца”.
У гэтым свяце, як гаворыцца ў апублікаваным прэс-службай віншавальніка пасланні, “цесна пераплятаюцца высакароднасць мужчынскага характару і святасць бацькоўскага абавязку”.
На думку Лукашэнкі, менавіта з “імем і адказнай роляй бацькі” звязаны “шчасце самых родных і блізкіх, іх поспехі і дасягненні, без якіх неймаверна будучыня” Беларусі.
Ад мужчын, лічыць ён, дзеці і ўнукі пераймаюць “галоўныя жыццёвыя мудрасці, вучацца пераадольваць цяжкасці, прытрымлівацца выбранага шляху, быць карыснымі грамадству і дзяржаве, любіць і абараняць зямлю продкаў”.
У віншавальніка, які так выказваецца аб сям’і, трое дзяцей. Малодшы з іх — не ад законнай жонкі, з якой Лукашэнка даўно не жыве.
На 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пражывала 3.302.700 мужчын ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых — на 10,3 тыс. менш, чым на пачатак 2023-га (3.313.000; -0,3%), вынікае з раведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваных да Дня бацькі.
Паводле даных статыстычнага ведамства, колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года складала 9.155.978 чалавек. На пачатак 2023 года ў краіне жылі 9.200.617 чалавек. Такім чынам, за год колькасць жыхароў зменшылася на 44.639 (-0,49%).
Дзень бацькі быў заснаваны 9 чэрвеня 2022 года ўказам Лукашэнкі.
“Дата 21 кастрычніка была выбрана для святкавання Дня бацькі, бо ў Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, і зараз з’явіцца магчымасць з 14 па 21 кастрычніка праводзіць бацькоўскі тыдзень. Рэалізацыя ў гэты перыяд адпаведных мерапрыемстваў будзе садзейнічаць далейшаму захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей, павысіць значнасць сямейнай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай”, — адзначала тады яго прэс-служба.
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Лукашэнка памыляецца, недаацэньваючы ЕўропуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 1,6 млрд рублёў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ заключны дзень анамальна цёплага надвор'я тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя больш чым на 30 метэастанцыях (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, ПалітыкаЛукашэнка звязаў сваё "перавыбранне" з падтрымкай беларусамі "ўсходняга вектара"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаПуцін лічыць, што супрацоўніцтва з Мінскам у эканоміцы развіваецца "найлепшым чынам"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі за год павялічылася ў 1,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка