Памёр экс-палітвязень Валерый Богдан (дапоўнена)

28 траўня, Позірк. Пра чарговую смерць былога палітвязня — Валерыя Богдана — паведаміў 28 траўня ў сацсетках сузаснавальнік Фонду салідарнасці Bysol Андрэй Стрыжак.
“Памёр ад трамбозу 58-гадовы экс-палітвязень Валерый Богдан. Тры гады калоніі за каментары ў Інтэрнэце ён адседзеў цалкам. На волі Валерый пражыў дзевяць месяцаў”, — напісаў Стрыжак.
Мужчыну затрымалі 18 траўня 2021 года, 17 верасня таго ж года асудзілі на тры гады пазбаўлення волі за публікацыі ў сацыяльных сетках. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці).
Валерый Богдан нарадзіўся ў горадзе Нерчынск (Забайкальскі край Расіі). Адслужыў у арміі ў Новасібірску, затым адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Мужчына выйшаў на волю ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін. У сацсетках ён пісаў, што яму складана рэабілітавацца і што ён “ездзіць па бальніцах“. Паводле інфармацыі выдання “Наша Ніва“, смерць адбылася ў пачатку 2025 года.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 12 сакавіка 2025 года за кратамі ў сітуацыі асаблівай рызыкі знаходзілася не менш за 219 палітвязняў.
14 траўня стала вядома пра смерць былой палітвязні Тамары Каравай (дата невядомая, прычына — “не вытрымала сэрца“), 12 траўня паведамлялася пра смерць 5 лютага экс-палітзняволенай Ганны Кандраценкі з прычыны анкалагічнага захворвання.
У 2022-2024 гадах у беларускіх месцах несвабоды памерла не менш за сем чалавек, якіх беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнавалі палітычнымі зняволенымі. Гэта Вітольд Ашурак, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Аляксандр Кулініч, Дзмітрый Шлетгаўэр.
20 траўня стала вядома, што ў пачатку 2025 года памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. Дакладная дата смерці і яе абставіны невядомыя. Таксама няма інфармацыі, ці памёр Штэрмер у папраўчай калоніі або быў шпіталізаваны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



