Ціханоўская ўдзячная Латвіі за падтрымку звароту Літвы ў МКС наконт Лукашэнкі

22 кастрычніка, Позірк. “Глыбокую падзяку” ўраду Латвіі за падтрымку звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) па пытанні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі выказала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Рэжым павінен панесці поўную адказнасць за ўсе свае дзеянні. Разам мы забяспечым перамогу справядлівасці”, — падкрэсліла палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пра тое, што МЗС Латвіі заявіла пра падтрымку звароту Літвы ў МКС, 21 кастрычніка паведаміў тэлеканал “Белсат”.
Сайт медыя прывёў тэкст атрыманага ім адказу прэс-сакратара латвійскага знешнепалітычнага ведамства Дыяны Эглітэ, у якім яна таксама паведаміла, што МЗС “шчыльна супрацоўнічае з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі пры ацэнцы зместу звароту і аргументаў, прадстаўленых Літоўскай Рэспублікай”.
Дыпламат запэўніла ў “нязменнай прыхільнасці Латвійскай Рэспублікі падтрымцы працы МКС у яго прасоўванні глабальнай справядлівасці і эфектыўнай сістэмы міжнароднага крымінальнага правасуддзя”.
30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра “трансгранічныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя Лукашэнкам і яго саўдзельнікамі ў дачыненні да беларусаў”. Вільнюс патлумачыў сваё рашэнне тым, што больш не можа бяздзейнічаць.
У звароце ў МКС літоўскі ўрад адзначыў: “Маюцца дастатковыя падставы меркаваць, што з 1 траўня 2020 года і дагэтуль супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусі на загад высокапастаўленых беларускіх палітычных, праваахоўных і вайсковых чыноўнікаў здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці”. Пад імі маюцца на ўвазе дэпартацыя, пераследы і “іншыя бесчалавечныя акты”.
Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, падтрымаць намаганні Літвы па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці ў МКС.
Раней пра поўную падтрымку звароту Літвы ў МКС заявіла Міністэрства замежных справаў Польшчы.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ хоча ўніфікаваць патрабаванні да маркетплейсаў і інтэрнэт-крамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал па пазабанкаўскіх крэдытах за пяць гадоў зменшыліся ў 38 разоў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ анансаваў пастанову Саўміна, якая будзе рэгуляваць адносіны пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак пры рэалізацыі гародніны і садавіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага інтэрнэт-гандлю ў рознічным тавараабароце за два гады вырасла ўдвая — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+