Кіраўнік МЗС Літвы не бачыць падстаў для анулявання акрэдытацыі Офіса Ціханоўскай

23 ліпеня, Позірк. Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс не бачыць падстаў разглядаць пытанне аб ануляванні акрэдытацыі “Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі” (дэ-факта Офіса Святланы Ціханоўскай), паведамляе інфармагенцтва BNS.
“Прадастаўлены прадстаўніцтву статус дазваляе яму функцыянаваць, дзейнічаць, выконваць функцыі і мабілізаваць дэмакратычныя сілы”, — заявіў 23 ліпеня кіраўнік літоўскай дыпламатыі.
Як паведамляў “Позірк”, дэпутат Сейма Літвы Вітаўтас Сініца 22 ліпеня адрасаваў Будрысу зварот з просьбай ануляваць акрэдытацыю Офіса Ціханоўскай.
Сініца сцвярджае, што “літоўскай гасціннасцю і добрай воляй” дэмсілы карыстаюцца “не для наладжвання добрасуседскіх адносін, а для стварэння ў Літве нейкай базы для беларусаў” і “альтэрнатыўнай Беларусі”.
23 ліпеня на сайце Ціханоўскай была апублікавана заява яе Офіса ў сувязі з ініцыятывай Сініцы.
Беларуская дэмакратычная супольнасць “шануе падтрымку Літвы, літоўскага ўрада і народа” і ўдзячная Вільнюсу за “шматгадовую падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за мірныя дэмакратычныя і еўрапейскія пераўтварэнні ў краіне”, гаворыцца ў каментары.
Адзначаецца, што “ліст дэпутата літоўскага Сейма, які з’явіўся ў публічнай прасторы, утрымлівае недакладную і ілжывую інфармацыю і шкодзіць сяброўскім адносінам паміж літоўскім і беларускім народамі”.
“Раней Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заяўляў, што пад выглядам “літвінізму” робіцца спроба дыскрэдытаваць дэмакратычныя сілы Беларусі і супрацьпаставіць грамадзян Літвы і беларусаў, якія жывуць у краіне”, — падкрэслівае Офіс Ціханоўскай.
Сініца з’яўляецца заснавальнікам і лідарам літоўскай нацыяналістычнай кансерватыўнай партыі “Нацыянальнае аб’яднанне”. Абраны ў Сейм па аднамандатнай акрузе і з’яўляецца адзіным дэпутатам ад згаданай партыі.
2 ліпеня Святлана і Сяргей Ціханоўскія падчас сустрэчы з Будрысам “падзякавалі Літве за прынцыповую пазіцыю краіны, якая спрыяла нядаўняму вызваленню палітвязняў і ўзмацненню палітычнага ціску Захаду на Беларусь”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Польшча зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале Беларусь дзяліла з Кыргызстанам другое месца ў ЕАЭС па кошце бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



