Стрыжак адхілены ад працы ў BySol (дапоўнена)

23 ліпеня, Позірк. Андрэй Стрыжак адхілены ад “кіруючай пасады” і “выканання прадстаўніцкіх функцый” у фондзе салідарнасці BySol, паведаміла арганізацыя 23 ліпеня.
Адзначаецца, што адхіленне будзе дзейнічаць у “перыяд правядзення разбіральніцтва”, звязанага з абвінавачваннем Стрыжака ў харасменце.
Па выніках “будзе прынятае рашэнне аб магчымасці далейшага супрацоўніцтва з Андрэем Стрыжаком”.
“Для правядзення разбіральніцтва будзе сабраная асобная група ўнутры фонду. Мы звернемся за фасілітацыяй працэсу і кансультацыяй да профільных экспертаў і экспертак. Прамежкавыя вынікі разбіральніцтва будуць апублікаваныя на сайце арганізацыі не пазней за 1 верасня 2025 года”, — заявіў BySol.
Падкрэсліваецца, што кіраванне фондам ажыццяўляе дырэктарат, арганізацыя дзейнічае “ў штатным рэжыме”, усе напрамкі “працягваюць сваю працу без зменаў”.
“Фонд BySol — арганізацыя, якая займаецца аказаннем падтрымкі пацярпелым ад рэпрэсій беларускага рэжыму і працуе на ўмовах высокай грамадскай адказнасці і даверу. Мы глыбока цэнім гэты давер і імкнемся захоўваць адкрытасць, празрыстасць і этычнасць ва ўсіх аспектах нашай дзейнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама BySol заявіў аб недапушчальнасці харасмента і выказаў “спачуванне і падтрымку” пацярпелым ад дзеянняў Стрыжака.
21 ліпеня на “Еўрарадыё” выйшаў матэрыял “Андрэй Стрыжак і няпрошаныя дыкпікі”.
У ім сцвярджаецца, што кіраўнік BySol Стрыжак высылаў беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікі (фатаграфіі свайго палавога члена). Некалькі прадстаўніц фемінісцкай супольнасці пацвердзілі “Еўрарадыё”, што ведаюць пра сітуацыю. Ім вядома аб як мінімум сямі падобных кейсах. Дзве дзяўчыны падзяліліся са згаданым СМІ сваімі гісторыямі.
У той жа дзень Стрыжак на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” адзначыў, у прыватнасці, што “ў жыцці кожнага чалавека бываюць учынкі, якія не робяць яму гонару” і папрасіў прабачэння перад усімі, каго яго ўчынкі “маглі абразіць, закрануць або ўстрывожыць”. Паводле сцверджання кіраўніка BySol, яго дзеянні “не прадугледжвалі прымусу, злоўжывання службовым становішчам, жадання нажывы або чагосьці падобнага”.
Ён таксама адмаўляе ў іх злы намер або “жаданне зрабіць каму-небудзь шкоду”.
У Аб’яднаным пераходным кабінеце заявілі аб недапушчальнасці любога праяўлення харасменту ці дамаганняў, “выкарыстання свайго статусу ў грамадзянскай супольнасці дзеля паводзінаў, што парушаюць асабістыя межы іншых людзей, прыніжаюць, абражаюць жанчын і ствараюць прастору эмацыйнай, псіхалагічнай і фізічнай небяспекі для іх”.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

