Цывільныя і вайсковыя чыноўнікі Мінска трэніруюцца кіраваць фармаваннем тэрытарыяльных войскаў

22 кастрычніка, Позірк. Трэніроўка па кіраванні фармаваннем тэрытарыяльных войскаў пройдзе 22–23 кастрычніка ў Мінску, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны.
Кіраваць ёй даручана начальніку ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніку начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Андрэю Краўчанку. У мерапрыемстве возьмуць удзел “службовыя асобы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацый раёнаў і вайсковых камісарыятаў Мінска”.
“Мэта трэніроўкі — удасканаленне практычных навыкаў службовых асоб органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны ў кіраванні фармаваннем тэрытарыяльных войскаў”, — адзначыла Мінабароны.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы забеспячэння трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВайна супраць Еўропы можа распачацца ў 2027–2030 годах, у Беларусі да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — BelPol (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ трэцім квартале доля занятых у эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склала 85,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка