МВФ палепшыў прагноз па росце эканомікі Беларусі

22 кастрычніка, Позірк. Міжнародны валютны фонд у сваім восеньскім аглядзе палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі ў 2024 годзе.
На думку аналітыкаў МВФ, валавы ўнутраны прадукт Беларусі па выніках гэтага года вырасце на 3,6%, 2025-га — на 2,3%.
Інфляцыю па выніках 2024-га фонд прагназуе на ўзроўні 6%, на наступны год — 6,4%.
Паводле красавіцкага прагнозу МВФ, ВУП павінен быў павялічыцца на 2,4% па выніках гэтага года (у 2025-м — на 1,1%), а інфляцыя за адпаведныя гады — 6,3% і 6,5%.
На гэтым тыдні Сусветны банк істотна павысіў свой прагноз па росце эканомікі Беларусі. На думку аналітыкаў СБ, ВУП у 2024 годзе вырасце на 4%. У вясновым аглядзе прагноз быў значна больш сціплым — +1,2%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%, інфляцыя не павінна перавысіць 6%.


- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні месяц колькасць спробаў незаконнага пранікнення з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаСкарачаецца колькасць краін, куды пастаўляецца прадукцыя беларускага легпрама — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць атэставаных экскурсаводаў дасягнула 1,3 тыс. — МінспортуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+