Мінск 01:30

З пачатку кастрычніка ў Беларусі патанула 12 чалавек — МНС

Крыніца: pixabay.com

22 кастрычніка, Позірк. 12 чалавек патанула ў Беларусі з пачатку кастрычніка, вынікае з праведзенага “Позіркам” маніторынгу даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У першы дзень месяца трагедыя адбылася ў Полацкім раёне (Віцебская вобласць) — у каналізацыйным калодзежы патануў мужчына 1969 года нараджэння.

9 і 13 кастрычніка ў пітных калодзежах загінулі мужчыны ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці (1951) і Мёрскім раёне Віцебскай вобласці (1958).

Чатыры чалавекі патанула ў рэках: 2 кастрычніка ў Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) (1969), 6-га — у Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць) (1958) і Гродзенскім раёне (2000), 13-га — у Смаргонскім раёне (Гродзенская вобласць) (1981).

Два чалавекі з пачатку месяца патанула ў меліярацыйных каналах: у Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць) загінула жанчына (1943), Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) — мужчына (1942).

12 кастрычніка стала вядома пра патанулага ў возеры мужчыну (1936) у Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць), 14-га — жанчыне (1952) у ванне ў Мінску, 15-га — мужчыну (1957) у канаве ў Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць).

На прэс-канферэнцыі ў Мінску 7 жніўня начальнік Цэнтра ўзаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ МНС Максім Клачко заявіў, што з пачатку 2024 года ў вадаёмах Беларусі патанула 245 чалавек, з іх 17 — дзеці.

Падзяліцца: