Дзеянне поліса АСАГА на тэрыторыі Беларусі можа быць перанесена на 2025 год

22 кастрычніка, Позірк. Уступленне ў сілу пастановы аб распаўсюдзе дзеяння поліса АСАГА (абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці) на тэрыторыю Беларусі можа быць перанесена на 1 студзеня 2025 года, заявіў кіраўнік камісіі па рэгламенце Дзяржаўнай думы РФ Віктар Пінскі.
“Рэалізацыя мадэльнага заканадаўчага акта прадугледжвае ўнясенне змяненняў у заканадаўства Беларусі і Расіі, — цытуе ТАСС парламентарыя. — Мы ведаем, што ў Дзяржаўную думу ўжо ў жніўні быў унесены праект змяненняў у закон аб страхаванні, а ў Беларусі быў падрыхтаваны ўказ прэзідэнта. Па просьбе нашых калегаў з Беларусі з прычыны пэўных абставінаў была просьба аб тым, каб зрабіць уступленне гэтага ўказа з 1 студзеня 2025 года”.
Дэпутат падкрэсліў, што ў гэтай сувязі ніжняя палата расійскага парламента будзе зыходзіць з гэтых тэрмінаў.
12 жніўня кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін на сустрэчы са сваімі намеснікамі заявіў аб пачатку дзеяння поліса АСАГА на тэрыторыі Беларусі з 1 кастрычніка. Ён назваў гэтую падзею працягам працы па “ўмацаванню расійска-беларускай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы”, адзначала прэс-служба расійскага ўрада.
Законапраект быў падтрыманы 29 ліпеня ўрадавай камісіяй па законапраектнай дзейнасці. Дакумент пацвярджае ўзаемнае прызнанне “дагавораў страхавання ў рамках сістэмы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў Саюзнай дзяржавы”.
Даведка “Позірку”: поліс АСАГА абараняе аўтаўладальніка ад непрадбачаных выдаткаў у выпадку ДТЗ: калі ён стаў вінаватым у ДТЗ, страхавая кампанія пакрые шкоду маёмасці і здароўю пацярпелых. У той жа час за рамонт свайго пашкоджанага аўтамабіля вінаватаму прыйдзецца плаціць самому. Можна дадаткова набыць поліс КАСКО, які пакрые гэтыя выдаткі. Калі разбілі машыну ўладальніка АСАГА, яе рамонт аплаціць страхавая кампанія вінаватага ў аварыі. Калі ў аварыі вінаватыя абодва кіроўцы, страхавыя кампаніі заплацяць абодвум — звычайна кампенсуюць палову нанесенай шкоды.
У Беларусі дзейнічае сістэма АСГА УТС (абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў). Прынцып яе працы аналагічны расійскаму. Аднак па страхавых выпадках ліміты выплат адрозніваюцца: у Беларусі да 10 тыс. еўра — па аўтамабілях і да 10 тыс. еўра — па жыцці і здароўі вадзіцеля і пасажыраў (у РФ — 4,1 тыс. і 5,2 тыс. еўра па цяперашнім курсе адпаведна). Калі прычыненая шкода больш за названыя сумы, перавышэнне прыйдзецца кампенсаваць вінаватаму ў ДТЗ.
АСГА з’яўляецца абавязковым дакументам для ўдзелу транспартных сродкаў у дарожным руху. Язда без поліса прадугледжвае штраф 5 базавых велічынь (200 рублёў), калі незастрахаваны аўтамабіль стаў вінаватым у ДТЗ — да 10 (400 рублёў).

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


