Расійскі страхавы поліс АСАГА з 1 кастрычніка будзе дзейнічаць і ў Беларусі — Мішусцін
12 жніўня, Позірк. Пра пачатак дзеяння на тэрыторыі Беларусі з 1 кастрычніка расійскага поліса АСАГА (абавязковае страхаванне аўтаграмадзянскай адказнасці) паведаміў 12 жніўня кіраўнік урада РФ Міхаіл Мішусцін на сустрэчы са сваімі намеснікамі.
Ён назваў гэтую падзею працягам працы па “ўмацаванні расійска-беларускай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы”, адзначае прэс-служба ўрада РФ.
Падрыхтаваны законапраект, на думку Мішусціна, дазволіць аўтаўладальнікам “пашырыць пакрыццё АСАГА на тэрыторыю Беларусі”. “Такім чынам, ім не прыйдзецца плаціць за дадатковую страхоўку: кампенсацыі пры ДТЗ будуць уключаныя ў дзейную”, — падкрэсліў прэм’ер-міністр РФ.
Таксама пры паездцы ў Беларусь дастаткова будзе пры сабе мець электронны дакумент, таму насіць з сабой папяровы поліс неабавязкова.
Расійскі бок лічыць, што з’яўленне яшчэ аднаго варыянту аўтаграмадзянскага страхавання аблегчыць паездкі ў Беларусь аўтатранспартам, у тым ліку для турыстаў і прадпрымальнікаў.
Законапраект быў падтрыманы 29 ліпеня ўрадавай камісіяй па законапраектнай дзейнасці, паведамляў тады RTVI. Дакумент пацвярджае ўзаемнае прызнанне “дагавораў страхавання ў рамках сістэмы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў Саюзнай дзяржавы”.
Разам з тым у каментары RTVI віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага аўтамабільнага саюза РФ Антон Шапарын адзначыў, што новая сістэма не стане адзінай для дзвюх краін.
“Мы звярталіся ў Цэнтральны банк з пытаннем: а як жа быць, у Беларусі АСАГА каштуе ў 3 разы танней, чым у Расіі, а ліміты кампенсацыі ў 2 разы вышэй, чым у Расіі, там 10 тыс. еўра, нават больш — як будзе лічыцца ў выніку, па якіх тарыфах? Цэнтрабанк кажа, што лічыць будуць па тых правілах, якія дзейнічаюць для аўтамабіля па месцы рэгістрацыі, гэта значыць ні аб якім адзінай прасторы гаворкі быць не можа”, — сказаў Шапарын.
Даведка “Позірку”: поліс АСАГА абараняе аўтаўладальніка ад непрадбачаных выдаткаў у выпадку ДТЗ: калі ён стаў вінаватым у ДТЗ, страхавая кампанія пакрые шкоду маёмасці і здароўю пацярпелых. У той жа час за рамонт свайго пашкоджанага аўтамабіля вінаватаму прыйдзецца плаціць самому. Можна дадаткова набыць поліс КАСКО, які пакрые гэтыя выдаткі. Калі разбілі машыну ўладальніка АСАГА, яе рамонт аплаціць страхавая кампанія вінаватага ў аварыі. Калі ў аварыі вінаватыя абодва кіроўцы, страхавыя кампаніі заплацяць абодвум — звычайна кампенсуюць палову нанесенай шкоды.
У Беларусі дзейнічае сістэма АСГА УТС (абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў). Прынцып яе працы аналагічны расійскаму. Аднак па страхавых выпадках ліміты выплат адрозніваюцца: у Беларусі да 10 тыс. еўра — па аўтамабілях і да 10 тыс. еўра — па жыцці і здароўі вадзіцеля і пасажыраў (у РФ — 4,1 тыс. і 5,2 тыс. еўра па цяперашнім курсе адпаведна). Калі прычыненая шкода больш за названыя сумы, перавышэнне прыйдзецца кампенсаваць вінаватаму щ ДТЗ.
АСГА з’яўляецца абавязковым дакументам для ўдзелу транспартных сродкаў у дарожным руху. Язда без поліса прадугледжвае штраф 5 базавых велічынь (200 рублёў), калі незастрахаваны аўтамабіль стаў вінаватым у ДТЗ — да 10 (400 рублёў).
- Палітыка
Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — Вячорка (дапоўнена)
- ПалітыкаВыбары-2025 могуць даць імпульс для новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — намеснік кіраўніка МЗС ЛітвыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЛатушка заклікаў падвергнуць санкцыям больш беларускіх банкаў і ўзмацніць кантроль за фінсектарамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАльтэрнатывы санкцыям няма, але інструмент не выкарыстоўваецца напоўніцу, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка разлічвае на "сумесныя дзеянні" з Іранам "падчас вострай абстаноўкі на Блізкім Усходзе" і ля межаў Беларусі
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве працуюць з заявамі каля 60 пацярпелых ад рэжыму Лукашэнкі — намеснік генпракурораМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Судаленка: Важна не пакідаць без абскарджання ніводнае злачынства рэжыму
- ПалітыкаСкарга на апраўдальны прысуд экс-байцу САХРа Гараўскаму ўсё яшчэ разглядаецца — FIDHМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года сума наяўных грошай у абароце вырасла на 17,5% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
За тыдзень у Беларусь зноў уехала больш за 2,5 тыс. украінскіх грамадзян — Дзяржпагранкамітэт
- Палітыка
Ціханоўская: Беспакаранасць спараджае пачвараў
- ПалітыкаСпецтрыбунал для рэжыму ў Беларусі — лепшае рашэнне супраць беспакаранасці, лічыць еўрадэпутат ЖалімасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
Долар і расійскі рубель патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня
- ПалітыкаПрадстаўнік Дзярждэпа ЗША запэўніў Ціханоўскую ў працягу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі?
- ПалітыкаЕўрапарламентарый Жалімас: Чаму мы не ставім пад сумнеў імунітэт Лукашэнкі? (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Саўдзельнік" затрыманага японца абвінаваціў беларускія спецслужбы ў хлусні
- Палітыка
Кіраўнік Мінюста Літвы: Правасуддзе за міжнародныя злачынствы Лукашэнка пракладае шлях да пераменаў у Беларусі
- ПалітыкаКіраўнік Мінюста Літвы: Правасуддзе за міжнародныя злачынствы Лукашэнка пракладае шлях да пераменаў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На фоне агрэсіўнай рыторыкі Лукашэнкі на адрас НАТО Хрэнін дэ-факта абверг падрыхтоўку да нападу на блок
- ГрамадстваМінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксавана пяць рэкордаў цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
"Белсат" прызнаны "непажаданай арганізацыяй" на тэрыторыі Расіі
- Грамадства, Эканоміка
Працоўныя пенсіі павышаны на 5%
- Палітыка
Украіна кантралюе сітуацыю на мяжы з Беларуссю — Зяленскі
- ПалітыкаЛукашэнка лічыць, што ў пагаршэнні адносін з Арменіяй віны Беларусі нямаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
У Мінску іншаземца прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за замах на забойства
- Эканоміка
У жніўні продажы аўтобусаў МАЗ на рынку РФ знізіліся ў 21 раз
- Грамадства, Палітыка
Беларусь другі раз з пачатку года накіравала гуманітарную дапамогу ў Зімбабвэ
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
Ціханоўская абмеркавала з амбасадарам па асобых даручэннях Латвіі праблему аўто з беларускімі нумарамі
- ЭканомікаУ жніўні продажы "БелДжы" на рынку РФ знізіліся на 7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+