Беларусь зацікаўленая пастаўляць у Санкт-Пецярбург тэхніку для ЖКГ — Галоўчанка
24 кастрычніка, Позірк. Беларускі бок збіраецца выкарыстоўваць найбліжэйшае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга для “прадметнай адпрацоўкі ўсіх магчымасцяў” пашырэння ўзаемадзеяння, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе з чыноўнікамі 24 кастрычніка.
Фрагмент яго выступу апублікавала прэс-служба ўрада.
Галоўчанка адзначыў, што на пасяджэнні “трэба будзе комплексна абмеркаваць” з калегамі вынікі працы, паглядзець, што “рэалізавана з ранейшых дамоўленасцяў, якія перспектывы”. Беларусь, падкрэсліў ён, зацікаўленая ў далейшых пастаўках айчыннай тэхнікі для жыллёва-камунальнай гаспадаркі горада, для транспартнага сектара. Акрамя таго, ёсць праекты ў ахове здароўя, навуцы, адукацыі.
Паводле слоў чыноўніка, Санкт-Пецярбург з’яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі сярод рэгіёнаў РФ — 4-е месца па экспарце. “Мы павінны прывезці канкрэтныя праекты, дамоўленасці і напрацоўкі”, — сказаў ён.
Візіт Галоўчанкі ў Санкт-Пецярбург пройдзе 24-25 кастрычніка. Чакаецца, што акрамя ўдзелу ў Савеце дзелавога супрацоўніцтва ён правядзе сустрэчу з губернатарам горада Аляксандрам Бягловым, наведае трактарны завод і кірмаш беларускіх тавараў.
У Санкт-Пецярбургу 3 студзеня загарэўся аўтобус, выраблены на беларускім прадпрыемстве. Паводле інфармацыі мясцовага выдання “Фонтанка”, ён належаў кампаніі “Домтрансаўта”.
Згодна са звесткамі расійскіх СМІ, у гэтым горадзе летась загарэлася не менш за дзевяць аўтобусаў МАЗ. Годам раней было зафіксавана восем падобных выпадкаў.
“У сувязі з наяўнасцю заўваг, якія патэнцыйна могуць прывесці да ўзгарання аўтобусаў, прынята рашэнне аб прыпыненні эксплуатацыі на гарадской маршрутнай сетцы 137 аўтобусаў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ 203047). Яны паступілі ў Пецярбург па кантрактах 2022 года”, — паведаміла 2 жніўня 2023 года прэс-служба дзяржпрадпрыемства “Пасажыраўтатранс”.
У адказ на запыт віцэ-губернатара Санкт-Пецярбурга Кірыла Палякова ў чэрвені 2022 МАЗ паведаміў, што прычынай узгаранняў можа быць “трапленне алею з сістэмы гідрапрывада вентылятара на гарачыя часткі рухавіка”.
“Ва ўмовах санкцыйнага ціску і парушэння лагістычных ланцужкоў пры пастаўках камплектаў гідрапрывада магла адбыцца замена правераных фланцаў на іншыя, аналагічныя па тэхнічных характарыстыках, але не маюць правераных рэферэнцый”, — патлумачыў чыноўнік.
Выпадкі з загараннем аўтобусаў МАЗ фіксаваліся і ў іншых гарадах Расіі, а таксама ў Беларусі.
Праблему з беларускімі аўтобусамі ўскосна прызнаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў 19 верасня 2023 года на сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю РФ Веніямінам Кандрацьевым, што прычына ўзгаранняў пасажырскага транспарту ў Пецярбургу крыецца ў адсутнасці “якаснага і своечасовага абслугоўвання”. Ён прапанаваў наладзіць тэхабслугоўванне на месцы сіламі беларускіх рамонтнікаў.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый павялічылася за год больш чым на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


