У Гродзенскай вобласці парушэнні ў выкарыстанні БПЛА выяўленыя амаль у паловы правераных арганізацый
25 кастрычніка, Позірк. Пракуратура Гродзенскай вобласці ў верасні — кастрычніку гэтага года праверыла 23 суб’екты гаспадарання, у якіх у карыстанні знаходзілася 30 грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА), паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Парушэнні выяўленыя ў 11 арганізацыях, гаворыцца ў рэлізе.
Вынесена чатыры прадпісанні, афіцыйна папярэджана шэсць службовых і адказных асоб, адзначаецца ў паведамленні.
Сярод парушэнняў — несвоечасовая дзяржаўная рэгістрацыя БПЛА ў Дэпартаменце па авіяцыі, эксплуатацыя БПЛА без “нанесеных на іх унікальнага ўліковага нумара і ідэнтыфікацыйнай пазнакі”, удакладняе пракуратура.
Таксама паведамляецца, што пасля “рэйдавых мерапрыемстваў” у адной з крамаў раздробнага гандлю ў чэрвені 2024 года ўстаноўлены факт продажу двух БПЛА. “Меры для дзяржаўнага ўліку беспілотнікаў гэта прадпрыемства не прыняло, у сувязі з чым атрымала прадпісанне”, — адзначыла прэс-служба ведамства.
1 красавіка ўступіў у сілу ўказ ад 25 верасня 2023 года № 297 “Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў”, якім забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы без належнага дазволу.
Акрамя таго, незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне беспілотнікаў у памежнай зоне альбо памежнай паласе з’яўляюцца парушэннем памежнага рэжыму і цягнуць адміністрацыйную адказнасць (арт. 24.19 КаАП прадугледжвае штраф да 50 базавых адзінак — да 2.000 рублёў).
- Палітыка
- ГрамадстваВыкіды ад транспарту скараціліся на 6% — МінпрыродыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную за апошнія шэсць тыдняў колькасць спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа восем месяцаў 2024 года ў двух рэгіёнах Беларусі павялічылася ўдзельная вага стратных прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка"Так званыя выбары" 2025 года не паўплываюць на ролю Ціханоўскай як лідара дэмсіл Беларусі — прадстаўнік ЕС СтанаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка