Беларусь і Егіпет гатовыя ўзаемадзейнічаць у палітыцы і эканоміцы — МЗС

28 кастрычніка, Позірк. Гатоўнасць да ўзаемадзеяння ў галіне палітыкі, гандлю, прамысловасці і сельскай гаспадаркі пацверджаная 27 кастрычніка на сустрэчы амбасадара Беларусі ў Егіпце Сяргея Цярэнцьева і намесніка міністра замежных спраў гэтай краіны Ваіля Хамеда, паведамляе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Адзначаецца, што бакі таксама “абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву, падкрэслілі важнасць падтрымання высокай дынамікі кантактаў на розных узроўнях”.
“Асаблівая ўвага была нададзеная пытанням рэгіянальнага парадку дня, падкрэслена супадзенне пазіцый аб неабходнасці мірнага ўрэгулявання канфліктаў з выкарыстаннем палітыка-дыпламатычных інструментаў”, — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 23 ліпеня прэзідэнта Егіпта Абдэль Фаттаха ас-Сісі з Днём Рэвалюцыі, запрасіў палітыка здзейсніць афіцыйны візіт у Беларусь “у любы зручны час”. На яго думку, на гэтай сустрэчы можна было б працягнуць “плённы дыялог” і абмеркаваць “перспектыўныя кірункі супрацы”.
Лукашэнка тады выказаў упэўненасць у тым, што далейшая сумесная праца ўрадаў дзвюх краін дазволіць “трансфармаваць існы патэнцыял у рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў у сферах прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва”.
29 красавіка Лукашэнка ўхваліў у якасці асновы для перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Егіпта пра сістэму садзейнічання ўзаемнаму гандлю.
Дыпламатычныя стасункі паміж краінамі ўсталяваныя 1 лютага 1992 года. Амбасада Беларусі ў Егіпце адкрылася ў жніўні 1997 года.
Паводле даных ААН, у 2023 годзе экспарт Егіпта ў Беларусь склаў 21,5 млн долараў, імпарт з Беларусі — 79,6 млн.
Згодна з данымі МЗС, у 2021 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 62,68 млн долараў (беларускі экспарт — 41,77 млн, імпарт — 20,91 млн). Пазнейшыя даныя адсутнічаюць.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



