Старшыня Дзяржкамваенпрама і кіраўнік МЗС Сірыі абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва

29 кастрычніка, Позірк. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус і міністр замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Сірыі Басам Сабаг на сустрэчы 29 кастрычніка ў Мінску абмеркавалі “ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва”, паведамляе прэс-служба беларускага ведамства.
Адзначаецца, што бакі “дэталёва адзначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння і пацвердзілі прыхільнасць раней дасягнутым дамоўленасцям”. Сутнасць згаданых дамоўленасцяў не ўдакладняецца.
Пантус з’яўляецца сустаршынёй сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.
Раней у гэты дзень Сабаг і міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў падпісалі сумесную заяву “аб шляхах і сродках процідзеяння, змякчэння і ліквідацыі негатыўных наступстваў аднабаковых прымусовых мер”.
Сабаг прыме ўдзел у II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая адкрываецца 31 кастрычніка.
У Сірыі з 2011 года не спыняецца канфлікт, пачатак якому паклала супрацьстаянне паміж адміністрацыяй прэзідэнта Башара Асада і яго палітычнымі апанентамі. Увосень 2015 у сірыйскі крызіс умяшалася Расія, падтрымаўшы Асада.
26 снежня 2017 года Аляксандр Лукашэнка на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД заявіў, што Расія выратавала Сірыю.
Беларускія ўлады сцвярджаюць, што не пастаўляюць зброю ў Сірыю. У кастрычніку 2016 года Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь мае намер выкарыстоўваць у Сірыі “трактары, а не танкі”.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сірыяй устаноўленыя 26 жніўня 1993 года. З лістапада 1998-га функцыянуе амбасада Беларусі ў Дамаску, з ліпеня 2007-га — амбасада Сірыі ў Мінску. Лукашэнка наведваў Сірыю ў 1998 і 2003 гадах, Асад здзейсніў візіт у Беларусь у 2010 годзе.
Лукашэнка, віншуючы 17 красавіка Асада і сірыйскі народ з нацыянальным святам, заявіў пра намер працягваць “падтрымліваць брацкую Сірыю для дасягнення міру, стабільнасці і росквіту”.
Сірыя з’яўляецца адной з крыніц нелегальнай міграцыі. Яе грамадзяне, значная частка якіх жыве на мяжы галечы, часта фігуруюць у навінах, звязаных з міграцыйным крызісам Беларусі і краін ЕС, які пачаўся ў 2021 годзе.

- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства