Мінск 03:46

Арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю

Крыніца: сайт ПЦ "Вясна"

3 лістапада, Позірк. Аб вызваленні культурнага менеджара, палітвязня Уладзіміра Булаўскага паведамляе праваабарончы тэлеграм-канал “Віцебск, я гуляю” са спасылкай на знаёмых мужчыны.

У межах крымінальнай справы Булаўскі быў затрыманы 14 снежня 2022 года.

26 траўня 2023 года суд Першамайскага раёна Віцебска прыгаварыў яго да двух гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 3422 Крымінальнага кодэкса (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Паведамлялася, што палітвязень не прызнаў віну, паказанні ў судзе даваў на беларускай мове.

Раней Булаўскі падвяргаўся пераследу па адміністрацыйных справах.

Адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2 (Магілёўская вобласць).

23 чэрвеня мінулага года ўключаны ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

На 20 кастрычніка ў месцах несвабоды застаецца 1.299 чалавек, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Колькасць асуджаных па палітычных матывах значна большая.

Паводле звестак беларускага ПЕНа, за 2023 год было зафіксавана 1.097 парушэнняў у дачыненні да 605 дзеячаў культуры.

13 кастрычніка міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў аб выкараненні ў галіне “дэструктыўных элементаў”. Паводле яго слоў, пасля гэтага культурная супольнасць Беларусі “засяродзіла намаганні на вырашэнні галоўнай задачы — выхаванні годных грамадзян і патрыётаў”.

Падзяліцца: