Прызначаны новы гендырэктар “Белсаюздруку”, які працаваў на ювелірным заводзе і ў латарэях

4 лістапада, Позірк. Генеральным дырэктарам прадпрыемства “Белсаюздрук” прызначаны Дзмітрый Новікаў. Адпаведны загад міністр інфармацыі Марат Маркаў падпісаў 1 лістапада, паведамляе сайт распаўсюдніка.
Прадстаўляючы новага кіраўніка калектыву, намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі адзначыў, што на новага дырэктара “ўскладзеная адказная функцыя па захаванні лепшага, што было створана на прадпрыемстве за апошні час, і ўмацаванні пазіцый РУП “Белсаюздрук” на рынку краіны”.
Паводле звестак сайта прадпрыемства, раней Новікаў працаваў на розных пасадах у холдынгу “Белрэсурсы”, Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Мінаблвыканкаме, адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, ювелірным заводзе ZORKA, на прадпрыемстве “Беларускія латарэі”.
Да Новікава “Белсаюздрук” больш за 10 гадоў узначальваў Ігар Дудзіч. 21 снежня 2023 года на сустрэчы са старшынёй пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргеем Сіўцом ён цікавіўся “аб ступені ўнутранай бяспекі нашай краіны з улікам дзеючага бязвізавага рэжыму для грамадзян Еўрасаюза” (цытата з паведамлення прэс-службы СР НС). Сівец “запэўніў, што падстаў для турботы няма”.
Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў, з другой паловы жніўня 2020 года, дзяржаўная друкарня “Беларускі дом друку” спыніла супрацоўніцтва з газетамі “Комсомольская правда” в Беларуси”, “Народная воля”, “БелГазета”, “Свободные новости плюс”. “Белпошта” і “Белсаюздрук” спынілі іх распаўсюд па падпісцы і ў розніцу. Пазней з такімі ж рэпрэсіямі сутыкнуліся ўсе незалежныя газеты, якія раней распаўсюджваліся праз кіёскі “Белсаюздруку”. Цяпер у ягоным каталогу толькі дзяржаўныя грамадска-палітычныя выданні, якія падтрымліваюць палітыку ўлады.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю рэзідэнтаў "Вялікага каменя" за год павялічылася ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


