З 2025 года дзяцей з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў будуць адпраўляць у спецустановы па заяве бацькоў
6 лістапада, Позірк. З 2025 года па прапанове Генеральнай пракуратуры будзе арганізавана “комплексная рэабілітацыя дзяцей з залежнасцю ад псіхаактыўных рэчываў па заяве бацькоў на базе спецыяльнай выхаваўчай установы” на канфідэнцыйнай аснове, паведаміў генеральны пракурор Андрэй Швед у інтэрв’ю газеце “СБ. Беларусь сегодня”.
“Актуальнай застаецца праблема комплекснага лячэння падлеткаў ад алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Раней на першы план выносілася медыцынскі бок пытання — такіх дзяцей лячылі ад дзесяці дзён да месяца. Пры гэтым сацыяльна-педагагічная падтрымка і псіхалагічная дапамога аказваліся не ў поўнай меры”, — сказаў Швед.
Змяшчэнне ў спецустанову стала магчымым без рашэння суда, згодна з прынятым у ліпені законам “Аб змене законаў па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх”. Згодна з дакументам, у спецыяльныя выхаваўчыя ўстановы змяшчаюцца непаўналетнія ва ўзросце ад адзінаццаці да васемнаццаці гадоў, якія маюць патрэбу ў асаблівых умовах выхавання як па рашэнні суда, так і па заяве бацькоў.
У Беларусі ёсць чатыры спецустановы закрытага тыпу для цяжкіх падлеткаў, з іх тры для хлопчыкаў: Магілёўская дзяржаўная спецыяльная школа, Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2 дрэваапрацоўкі і лячэбна-выхаваўчае Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 3. дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 1 лёгкай прамысловасці.
Даныя аб падлеткавай наркаманіі і алкагалізме ў Беларусі ўрыўкавыя або закрытыя. У інфармацыйных матэрыялах сталічных устаноў аховы здароўя гаварылася, што толькі ў Мінскім наркалагічным дыспансеры з прычыны алкагольнай залежнасці на ўліку знаходзяцца 5 тыс. падлеткаў.
Пры гэтым на розных сайтах дзяржведамстваў адзначаецца, што за перыяд 2016–2020 гадоў колькасць непаўналетніх, упершыню ў жыцці ўзятых пад медыцынскае назіранне ў сувязі з ужываннем наркатычных сродкаў са шкоднымі наступствамі, знізілася амаль у пяць разоў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
