Трэнер зборнай Украіны па гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь, на радзіме яго абвінавачваюць у намеры працаваць на “краіну-агрэсара”

15 сакавіка, Позірк. Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы Вячаслаў Лаўрухін з’ехаў у Беларусь і “пачаў працаваць у краіне-агрэсары”, паведаміла парталу champion.com.ua віцэ-прэзідэнт украінскай федэрацыі гімнастыкі Стэла Захарава.
Паводле яе слоў, пра гэта яна даведалася “пасля Новага года”. Адзначаецца, што 62-гадовы трэнер “перастаў выходзіць на сувязь, ігнараваў паведамленні і званкі, пасля чаго высветлілася, што ён ужо знаходзіцца ў Беларусі”.
“Ён быў старшым трэнерам нацыянальнай каманды. Федэрацыя рабіла ўсё магчымае і немагчымае, каб яго рэкамендаваць на гэтую пасаду і ні ў якім разе не страціць аднаго з вядучых трэнераў і даць яму магчымасць працаваць. Але Лаўрухін з’ехаў у краіну-агрэсара, і я асуджаю гэта”, — сказала Захарава.
“Такога наогул не павінна быць, яму павінна быць закрытая дарога ва Украіну пажыццёва. Гэта агідны ўчынак. Гэта яго рашэнне, ён нас не інфармаваў, проста знік. Мы пісалі, тэлефанавалі, але ён не адказваў. І пасля гэтага ён раптам апынуўся ў Беларусі”, — дадала яна.
Захарава, як паведамляецца, раскрытыкавала “зарплатную палітыку Міністэрства моладзі і спорту, з-за якой Украіна губляе трэнераў”.
“У нас няма законаў, каб утрымаць трэнераў. Мы не можам гэтага зрабіць. У нас не створаныя ўмовы, у якіх было б камфортна працаваць трэнерам, з годным заробкам. А калі ёсць трэнер, які хоча прыносіць вынікі, але сядзіць на зарплаце ў 20 тыс. [грыўняў], то прабачце. Калі яму прапанавалі 5 тыс. еўра, то кім ён павінен быць?” — заявіла функцыянер.
Лаўрухін з’яўляецца заслужаным трэнерам Украіны. Гэтае званне яму прысвоена ў 2011 годзе.
На сайце Беларускай асацыяцыі гімнастыкі няма паведамленняў аб прыёме на працу Лаўрухіна. Адсутнічае яго прозвішча сярод трэнераў і на партале Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП) па гімнастычных відах спорту.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


