Лукашэнка абвінаваціў замежных бяздзетных палітыкаў у абыякавасці

8 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў у абыякавасці замежных бяздзетных палітыкаў.
Крытыка ладу жыцця іншых людзей прагучала падчас інтэрв’ю прапагандысцкаму тэлеканалу “Першы нацыянальны” 7 лістапада, калі Лукашэнка кампліментарна адгукаўся пра пераможцу прэзідэнцкіх выбараў у ЗША Дональда Трампа.
“Для мяне пераважней Трамп, бо пры гэтых вар’ятах мы бачым, што адбываецца. <…> Прыйдзе cтары yовы Трамп (быў прэзідэнтам у 2017—2021 гадах. — “Позірк”.) — усё ж такі надзея нейкая, што нешта зменіцца. Але яшчэ адзін нюанс чалавечы. Ведаеце, калі ва ўладзе людзі без досведу — гэта адно. Калі людзі не маюць дзяцей — гэта катастрофа. Ім абыякава, што адбываецца ў свеце”, — сказаў Лукашэнка.
“У Трампа вялікая сям’я, у Трампа дзеці, — працягнуў ён. — Ну і ў Трампа наша Меланія (жонка Трампа, ураджэнка Славеніі Меланія Кнаўс. — “Позірк”.), якая жорстка яго ў руках трымае, і ён ужо пачынае да яе прыслухоўвацца. Таму вось тое, што ў яго ёсць сям’я і дзеці, — вялікая справа. Ён задумваецца не толькі пра сваю будучыню, але і пра будучыню дзяцей”.
Сярод цяперашніх сусветных палітыкаў сваіх дзяцей не маюць віцэ-прэзідэнт ЗША, удзельніца прэзідэнцкіх выбараў-2024 (прайграла Трампу) Камала Харыс (у яе мужа двое дзяцей ад першага шлюбу), прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон (у жонкі — трое ад першага шлюбу), канцлер Германіі Олаф Шольц, пра якога ў грубай форме Лукашэнка выказаўся ў гэтым жа інтэрв’ю “Першаму нацыянальнаму”.
У 2015 годзе падчас штогадовага паслання народу і парламенту Лукашэнка раскрытыкаваў святароў, якім зарок манаства забараняе мець дзяцей: “Я часта крытыкую непублічна нашых святароў, асабліва высокага ўзроўню. Ну так за сям’ю выступаюць і агітуюць! Калі я пытаюся: ваша святасць, ваша высокаправасхадзіцельства, колькі дзяцей у вас? Няма. Ну дык што вы агітуеце? Для таго каб выступаць, трэба самім мець дзяцей. Што за дрымучасць? Святар вялікага ўзроўню не павінен мець дзяцей? Ну што гэта такое? Упэўнены, што цішком дзесьці нешта “касячаць”. Я не тое што ўпэўнены, я ведаю гэта. Гэта нармальна. Дзеці павінны быць, каб быць чалавекам. Без дзяцей — не чалавек. Бывае, чалавек хворы. У нас у дзіцячых дамах яшчэ не ўсіх разабралі”.

- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь застаецца на перадапошнім месцы ў ЕАЭС паводле ўзроўню намінальнага заробкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зафіксаваныя першыя тэмпературныя рэкорды лета 2025 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка