Парламентарыі Чэхіі заявілі пра нелегітымнасць прэзідэнцкіх выбараў 2025 года ў Беларусі

8 лістапада, Позірк. Правядзенне ў Беларусі прэзідэнцкіх выбараў “непрымальна ў цяперашніх умовах”, вынікі галасавання “не будуць лічыцца легітымнымі”. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай 7 лістапада рэзалюцыі камітэта па замежных справах парламента Чэхіі.
У дакуменце звяртаецца ўвага, што прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта на выбарах 2020 года — маюцца на ўвазе Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі — цяпер знаходзяцца ў зняволенні.
Чэшскія парламентарыі заклікалі ўлады ў Мінску вызваліць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх іншых палітвязняў, “несправядліва пазбаўленых волі за іх мірную дзейнасць у падтрымку дэмакратыі і павагі правоў чалавека ў краіне”.
Акрамя гэтага, у рэзалюцыі выказана патрабаванне “пакласці канец палітычным рэпрэсіям у Рэспубліцы Беларусь і спыніць пераслед дэмакратычна настроеных апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў выгнанні”.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. У дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, 23 кастрычніка, Лукашэнка паведаміў, што прыме ў іх удзел.
Усяго зарэгістравана 7 ініцыятыўных груп, якія з 7 лістапада па 6 снежня будуць збіраць подпісы ў падтрымку (у парадку рэгістрацыі) Лукашэнкі, Алега Гайдукевіча, Аляксандра Хіжняка, Вольгі Чамаданавай, Ганны Канапацкай, Сяргея Бобрыкава і Сяргея Сыранкова.
Адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп Аляксандра Драздова, Юрыя Губарэвіча, Дзіяны Кавалёвай і Віктара Куляша.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць”супраць усіх”. На іх думку, галасаванне “супраць усіх” пакажа, што “беларускае грамадства па-ранейшаму супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і сумленных выбараў”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства