Толькі тры вуліцы Мінска названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў — даследаванне

8 лістапада, Позірк. Толькі тры вуліцы Мінска — Кастуся Каліноўскага, Льва Сапегі і Браніслава Тарашкевіча — названыя ў гонар беларускіх несавецкіх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў, пры гэтым вядуцца размовы аб магчымым перайменаванні апошняй з іх. Пра гэта заявіў у Варшаве падчас прэзентацыі праекта па дэкамунізацыі тапаніміі і гарадской прасторы на прыкладзе сталіцы Беларусі публіцыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік Геральдычнай рады “Пагоня” Алесь Чайчыц.
У праекце, падрыхтаваным радай, прааналізаваныя назвы 1.316 тапанімічных аб’ектаў Мінска па стане на 2024 год: вуліц, плошчаў, станцый метро і інш. Выяўлена больш за 500 тапанімічных аб’ектаў з назвамі, якія, на думку аўтараў даследавання, “носяць варожы да Беларусі прапагандысцкі савецкі або расійскі каланіяльны характар і якія прызнана неабходным, пажаданым ці магчымым змяніць”, а таксама 29 помнікаў з падобнымі назвамі.
Аўтары лічаць неабходным у прыярытэтным парадку перайменаваць 123 тапанімічныя аб’екты (9% агульнай колькасці), названыя ў гонар найбольш адыёзных асоб і з’яў савецкага рэжыму альбо расійскага каланіялізму.
Назва 59% аб’ектаў у даследаванні названыя як “палітычна нейтральныя, якія не патрабуюць змены”.
Аўтары прыводзяць невялікі (каля 50 пазіцый) спіс варыянтаў новых назваў для тапанімічных аб’ектаў сталіцы: Алеся Адамовіча, Антона Луцкевіча, Аршанскай бітвы, Барыса Кіта, Васіля Быкава, Вацлава Ластоўскага, вялікіх князёў (асобна Вітаўта, Гедыміна, Міндоўга, Ягайлы), князёў Рагвалода і Усяслава Полацкага, герояў Слуцкага збройнага чыну, Івана Луцкевіча, Ларысы Геніюш, Наталлі Арсеньевай, Станіслава Шушкевіча і інш.
Адзначана, што ў постсавецкай Беларусі працэс перайменавання амаль не пачынаўся.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


