Мінск 04:46

МУС справаздачыўся аб спыненні трафіку псіхатропаў з ЕС у Расію

Фота: soyuz.by

13 лістапада, Позірк. Спынена схема дастаўкі з Еўрасаюза ў Беларусь і Расію псіхатропных рэчываў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Адзначаецца, што “супрацоўнікамі наркакантролю [МУС] Брэстчыны сумесна з калегамі з Брэсцкай мытні і расійскімі паліцэйскімі затрыманыя арганізатар незаконнага бізнесу і пяцёра яго змоўшчыкаў, у Падмаскоўі — атрымальнік тавару, грамадзянін РФ”.

Паводле даных ведамства, выяўлена і канфіскавана 225 кг псіхатропу 4-СМС. Падрабязнасці МУС не прыводзіць, анансуючы адпаведныя “навіны”, верагодна, у дзяржСМІ. Міністэрства называе гэта “журналісцкім расследаваннем”.

Паводле інфармацыі МУС, за 9 месяцаў 2024 года ў Беларусі органамі крымінальнага пераследу было канфіскавана 1.336 кг псіхатропных рэчываў, што больш, чым у 4 разы перавышае аналагічны паказчык папярэдняга года. Большасць з гэтага аб’ёму канфіскавана мытнымі і памежнымі органамі.

Падзяліцца: