З пачатку восені праваабаронцы зафіксавалі амаль 1,5 тыс. фактаў рэпрэсій
14 лістапада, Позірк. З пачатку восені ў Беларусі зафіксавана 1.452 факты палітычных рэпрэсій (затрыманні, ператрусы, адміністрацыйныя суды і інш.), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
З верасня па сярэдзіну лістапада ў судах разгледжана не менш за 1.213 адміністрацыйных спраў паводле арт. 19.11 (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) і арт. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП. 488 прыйшліся на верасень, 537 — кастрычнік, 188 — на першую палову лістапада.
Пры гэтым на працягу трох летніх месяцаў было разгледжана толькі 975 спраў паводле гэтых артыкулаў.
У рэгіёнах, паводле даных праваабаронцаў, фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Мінску, а “самай рэпрэсіўнай” вобласцю з’яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек там былі асуджаныя па палітычных падставах у адміністрацыйным парадку (у тым ліку ў Рэчыцы — не менш за 98 чалавек).
На другім месцы па колькасці рэпрэсій — Брэсцкая вобласць, дзе адбылося мінімум 278 палітычна матываваных судоў. Большасць фактаў зафіксавана ў Брэсце, масава таксама судзяць жыхароў Баранавічаў (56 выпадкаў).
Таксама людзей масава судзяць у Барысаве (Мінская вобласць), Ваўкавыску (Гродзенская), Глыбокім, Добрушы, Жлобіне, Мазыры (Гомельская), Лепелі, Наваполацку, Оршы (Віцебская), Пінску (Брэсцкая).
Падчас апошняга вядомага масавага рэйду сілавікоў 31 кастрычніка і 1 лістапада па ўсёй Беларусі былі затрыманыя дзясяткі чалавек, падкрэслівае “Вясна”. Супрацоўнікі КДБ прыходзілі да людзей у межах крымінальнай справы, распачатай паводле арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Вядома, што некаторым затрыманым задавалі пытанні з нагоды дваровых чатаў.
“4 лістапада КДБ прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” шэраг дваровых чатаў — як мяркуецца, гэта і стала прычынай масавых затрыманняў”, — адзначае “Вясна”.
Праваабаронцы канстатуюць, што прэвентыўная “зачыстка” актывістаў перад выбарамі — традыцыйная практыка рэжыму, жорсткія рэпрэсіі не спыняліся ні на дзень з пачатку перадвыбарчай кампаніі ў 2020 годзе, але цяпер сітуацыя толькі пагаршаецца”. Пры гэтым рэальны маштаб пераследаў у Беларусі можа быць значна большым, “праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі”.
Сёмыя выбары прэзідэнта прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. У дзень, калі Палата прадстаўнікоў прыняла адпаведнае рашэнне, 23 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прыме ў іх удзел.
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка