“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаны ініцыятыва “Нацыя лідараў” і шэраг дваровых чатаў
4 лістапада, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 29 кастрычніка прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” адукацыйную ініцыятыву “Нацыя лідараў”, вынікае з абноўленага 4 лістапада спісу на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
На сайце ініцыятывы зазначаецца, што яна займаецца распрацоўкай і падтрымкай адукацыйных і даследчых ініцыятыў, “накіраваных на развіццё моцнай грамадзянскай супольнасці Беларусі”. “Нацыя лідараў” прапануе структураваныя праграмы навучання, якія ўключаюць відэалекцыі, практычныя практыкаванні і вэбінары з выкладчыкамі.
Кантэнт арганізацыі ў сацсетках раней быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
“Экстрэмісцкім фарміраваннем” таксама прызнана дваровая ініцыятыва “Сухарево”, “Сеніца2.0”, “Солідарность”, “Вольныя ваўкі”, “Навагрудскія партызаны”, “ВИЛИЯ”, “Скромные матрешки”.
Датычнымі да іх названы Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дзіяна Гаўрылава, а таксама грамадзянін Украіны Іван Амелян (паказаны як кіраўнік арганізацыі “Суседзі”).
Акрамя таго, 29 кастрычніка па рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны “СОЛИГОРСКИЙ ЧАТ”, да якога, паводле звестак ведамства, маюць дачыненне Аляксей Чарашнёў, Уладзімір Магронаў, Яўген Цімчанка. У чаце, які быў створаны на хвалі пратэстаў у 2020 годзе і публікаваў навіны з акцыяў, 41 чалавек. Цяпер там публікуецца інфармацыя, якая дыскрэдытуе дэмсілы, а таксама аб’явы аб нейкай нелегальнай працы.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сёння 270 пазіцый.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства



