Мінск 14:52

МНС папярэджвае пра моцныя парывы ветру 18 лістапада

Ілюстрацыйнае фота: Khamkéo / unsplash.com

18 лістапада, Позірк. Узмацненне ветру парывамі 15–18 метраў на секунду чакаецца “месцамі па рэспубліцы” 18 лістапада, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

“Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, месцамі парывы 15–18 м/с”, — гаворыцца ў паведамленні.

Ведамства заявіла пра магчымае пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.

Паведамляецца, што ў Беларусі будзе пераважна воблачна, часам дождж або мокры снег. Тэмпература паветра складзе 2–7 градусаў цяпла.

Шкала Бофарта класіфікуе вецер хуткасцю 4–5, 6–7, 8–10 м/c як слабы, умераны і свежы адпаведна (3, 4 і 5 балаў з 12), 14–17 м/с — моцны (7 балаў), 18–20 м/с — вельмі моцны (8 балаў).

Падзяліцца: