Супраца Беларусі і РФ больш шчыльная, чым магла б быць у “адной дзяржаве”, заяўляе Лукашэнка
18 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “ніколі не чуў” ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пра жаданне жыць у адной дзяржаве, “у гэтым няма ніякай неабходнасці”. Палітык выказаўся наконт гэтага 18 лістапада ў Мінску на сустрэчы з губернатарам Смаленскай вобласці РФ Васілём Анохіным.
“Але нашая супраца — Беларусі з Расіяй — больш шчыльная, чым калі б мы жылі ў адной дзяржаве, паказваючы пальцам адзін на аднаго, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Тое нам і трэба, каб мы былі з’яднаныя, і каб нас ніхто рознага роду абяцаннямі і іншым не змог расцягнуць у розныя бакі, як гэта было пасля распаду Савецкага Саюза”.
“Хто б там у Расіі, я ўжо таксама кажу, не вякаў: “Вось, Лукашэнка, шматвектарнасць… Зноў ён адпусціў гэтых палітвязняў некалькі дзясяткаў. Гэта значыць, ён ужо на Захад…”. Слухайце, ну такое прымітыўнае мысленне, што далей няма куды. І мы гэта бачым і чуем”, — сказаў Лукашэнка.
У адказ на падобную крытыку ён падкрэсліў, што беларусы “маюць краіну”, галоўны “знешнепалітычны пасыл” і “памкненне” якой заключаецца ў тым, што “з суседзямі трэба жыць у міры, яны ад бога”.
“Ну і што зрабіць, калі палякі стагоддзямі жылі з намі і тое, што кіраўніцтва Польшчы сёння займае такую брыдкую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі. Няўжо палякі ў гэтым вінаватыя? Ну ў нейкай ступені — так, — яны ж абіраюць іх. Але ў большасці сваёй палякі хочуць жыць мірна з намі, — заявіў Лукашэнка. — Тое ж самае літоўцы, латышы, украінцы. Ну калі такую палітыку праводзіць кіраўніцтва [гэтых краін]… Таму мы спакойна, мэтанакіравана спрабуем выбудоўваць з імі стасункі. Але інтарэсы нашыя — яны ёсць нашыя інтарэсы”.
Спікер сярод іншага заклікаў “разабрацца ва ўрадзе” з прычынамі падзення двухбаковага тавараабароту паміж Беларуссю і Смаленскай вобласцю, каб вярнуць яго аб’ёмы на ранейшы ўзровень — амаль 5 млрд долараў.
25 кастрычніка ў інтэрв’ю расійскаму выданню “Известия” Лукашэнка заявіў, што ў РФ “маюцца сілы, якія хацелі б далучэння Беларусі, але гэта немагчыма”.
“Так пытанні ставіць нельга, — сказаў ён. — Гэта немагчыма і нерэалізуема. Баюся нават сказаць, што гэта вайна. Але вы бачыце нашыя стасункі з Пуціным. Маса перагавораў, кантактаў, асабістых ды іншых. У нас ніколі так пытанне не стаяла. Ну ў Расіі некаму карціць і ў высокіх колах. Трэба гэта выкінуць”.
“Мы можам выбудаваць такія стасункі, якія будуць больш шчыльныя і моцныя, чым ва ўнітарнай дзяржаве. І ніхто ні на кога крыўдзіцца не будзе. Нам гэта трэба”, — адзначыў Лукашэнка.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Менску надаў Крамлю тэрыторыю для нападу і стаў усяляк спрыяць яе агрэсіўным дзеянням.
Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, вайсковым і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+