Па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай асуджана не менш як 200 чалавек — праваабаронцы

19 лістапада, Позірк. Не менш як 200 чалавек асуджана па крымінальных справах за салідарнасць з Украінай, яны прыгавораныя да абмежавання або пазбаўлення волі на тэрмін ад 1 да 25 гадоў, некаторым прызначана прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары, гаворыцца ў справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна” па сканчэнні 1.000 дзён поўнамаштабнай вайны Расіі супраць украінскага народа.
Праваабаронцы канстатавалі, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі адкрыта пераследуе беларусаў за антываенную пазіцыю і падтрымку Украіны. Згодна з данымі на люты, сама меней 1.671 чалавек быў затрыманы за праяву антываеннай пазіцыі.
Затрыманых, адзначана ў справаздачы, “катавалі, трымалі ў нечалавечых умовах, прысуджалі штрафы ці суткі, а таксама вялікія тэрміны зняволення”.
Грамадзянін Германіі Рыка Крыгер, нагадалі праваабаронцы, быў прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак змог пазбегнуць яго, паколькі выйшаў на волю ў выніку абмену паміж РФ і краінамі Захаду.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
У сувязі з ваеннай агрэсіяй дэмакратычныя краіны ўвялі ў дачыненні да РФ беспрэцэдэнтныя санкцыі. У дачыненні да Беларусі, кіраўніцтва якой лічаць саўдзельнікам Масквы, прынятыя меншыя, але ўсё адно істотныя абмежавальныя меры.
Гл. таксама:
Тысяча дзён пекла. Туман вайны ва Украіне хавае і будучыню Беларусі (на рускай мове)

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД знізіліся за год на 11% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка