Пагадненне з РФ аб узаемным выкананні судовых рашэнняў падрывае суверэнітэт Беларусі — ISW

18 сакавіка, Позірк. Пагадненне з Расіяй аб узаемным выкананні судовых рашэнняў падрывае суверэнітэт Беларусі і працягвае яе інтэграцыю ў выгадныя для РФ структуры, канстатаваў у сваёй справаздачы амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Дакумент быў падпісаны на пасяджэнні аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі РФ і Беларусі 18 снежня 2024 года ў Маскве. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ратыфікавала яго 14 траўня 2025-га.
На думку аналітыкаў ISW, тым, што 17 сакавіка 2026 года гэта пагадненне ратыфікавала Дзяржаўная дума РФ, Масква “працягвае намаганні па выкарыстанні структуры Саюзнай дзяржавы для фактычнай анексіі Беларусі”.
Інстытут звярнуў увагу, што пагадненне дае магчымасць кожнаму з бакоў выконваць судовыя рашэнні па грамадзянскіх і крымінальных справах другога боку.
“Такая палітыка падрывае суверэнітэт Беларусі і прадстаўляе сабой трывожны прагрэс у намаганнях Крамля па фактычнай анексіі Беларусі шляхам надання расійскім праваахоўным органам юрысдыкцыі ў Беларусі і ўскоснага падпарадкавання беларусаў расійскаму грамадзянскаму і крымінальнаму праву”, — мяркуюць эксперты.
Дзярждума РФ напярэдадні паведаміла, што ў адпаведнасці з ратыфікаваным пагадненнем “судовыя пастановы, вынесеныя кампетэнтнымі судамі аднаго боку, не маюць патрэбы ў адмысловай працэдуры прызнання і выконваюцца на тэрыторыі другога боку”.
Старшыня ніжняй палаты расійскага парламента Вячаслаў Валодзін заявіў, што “пытанні ўмацавання агульнай прававой прасторы Саюзнай дзяржавы сярод ключавых у парадку дня працы дэпутатаў Дзяржаўнай думы”.
Ратыфікацыя згаданага пагаднення, на яго думку, дасць магчымасць “дадаткова ўзмацніць судовую абарону грамадзян” дзвюх краін, “аператыўна вырашаць пытанні ў частцы аднаўлення іх парушаных правоў”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



