Вальфовіч на вучэннях сілавікоў перад выбарамі: Апаненты ніяк не могуць супакоіцца
19 лістапада, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні сілавікоў, якія пачаліся 19 лістапада, — мерапрыемства выключна планавае, “нацэленае на праверку здольнасці, гатоўнасці сіл і сродкаў, якія ўваходзяць у дзяржаўную сістэму рэагавання на акты тэрарызму, да выканання сваіх задач”, заявіў на манеўрах дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба МУС, падчас вучэнняў па дарогах агульнага карыстання будзе перамяшчацца вайсковая тэхніка, экіпіяваны асабовы склад. Палохацца гэтага, сказаў чыноўнік, не варта.
Аналіз абстаноўкі вакол Беларусі, сцвярджае Вальфовіч, “кажа пра ўзмацненне тэндэнцый, звязаных з абвастрэннем грамадска-палітычнай сітуацыі”.
“Нашыя апаненты, перш за ўсё за мяжой, ніяк не могуць супакоіцца, выкарыстоўваюць усе рычагі і магчымасці для таго, каб паспрабаваць зноў разгайдаць абстаноўку. <…> Нашыя сілы і сродкі гатовыя да выканання любых задач, спынення любых рызык і пагроз. Пры гэтым дзейнічаць пісьменна і прафесійна, каб забяспечыць стабільнасць, бяспеку і мір на нашай зямлі”, — сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.
Камандна-штабныя вучэнні з удзелам “суб’ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання” праводзяцца 19–22 лістапада пад кіраўніцтвам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Вучэнні ўключаюць тэарэтычную і практычную часткі, а этапы трэніровак пройдуць у Мінску, абласных і раённых цэнтрах.
“Падчас вучэнняў праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас электаральнай кампаніі, — паведаміла прэс-служба МУС. — Мэта ўводных задач — недапушчэнне праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыненне парушэнняў грамадскага парадку”.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
Папярэднія прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, адзначыліся празмернай жорсткасцю сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў супраць фальсіфікацый. Гэта выклікала яшчэ большы народны ўздым, на які ўлады адказалі шырокамаштабнымі рэпрэсіямі, што працягваюцца дагэтуль.
У тым ліку дзеянні прадстаўнікоў сілавога блока далі падставу беларускім і замежным праваабарончым арганізацыям заявіць, што рэжымам Аляксандра Лукашэнкі здзяйсняюцца злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка