Мінск 17:49

Па факце смяротнай аўтааварыі ў Лёзненскім раёне распачатая крымінальная справа

Фота: прэс-служба МУС

19 лістапада, Позірк. Па факце аўтамабільнай аварыі ў Лёзненскім раёне (Віцебская вобласць), у якой загінула некалькі чалавек, распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў), вынікае з паведамлення прэс-службы Следчага камітэта.

Раней МУС паведаміла, што трагедыя адбылася 18 лістапада каля 17:30 на аўтадарозе Р-109 (Лёзна — Арэхаўск). Папярэдне заяўлялася, што 43-гадовы кіроўца аўтамабіля “Рэно” выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавіком. Кіроўца легкавога аўто і два яго пасажыры (мужчына і жанчына) загінулі, яшчэ адна пасажырка была шпіталізаваная.

У СК атрымалася высветліць, што кіроўца і ўсе пасажыры “Рэно” — жыхары адной вёскі. 26-гадовая жанчына, якая выжыла, была адзінай, хто прышпіліўся рамянём бяспекі, зараз яна ў рэанімацыі. Загінулая 50-гадовая жанчына была яе маці. Іх загінуламу аднавяскоўцу быў 41 год.Па факце смяротнай аўтааварыі ў Лёзненскім раёне распачатая крымінальная справа

Падзяліцца: