Кабанчук: На вайне ва Украіне беларусы набіраюцца досведу і рыхтуюцца да вызвалення Беларусі
19 лістапада, Позірк. Упершыню за сотню гадоў у беларусаў “ёсць свая, невялікая, але нацыянальная частка, якая набіраецца досведу і ўносіць лепту ў барацьбу з нашым супольным ворагам, памятае пра сваю місію, задачы і рыхтуецца да вызвалення Беларусі”. Такую заяву зрабіў з нагоды 1000 дзён вайны Расіі супраць Украіны прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы, былы намеснік камандзіра палка беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Кабанчук, якога цытуе прэс-служба АПК, выказаў упэўненасць, што “гэты час абавязкова прыйдзе”.
Ён адзначыў, што Украіна мужна супраціўляецца расійскай агрэсіі і галоўную ролю ў супраціве адыграў “ўкраінскі народ, патрыёты, якія адазваліся ў першыя дні вайны і трымаюць абарону дагэтуль”. Вельмі хутка, нагадаў Кабанчук, “адрэагавалі і арганізаваліся беларусы, якія сталі добраахвотнікамі”.
“Феномен палка Каліноўскага заключаецца ў тым, што яго чальцы яшчэ напярэдадні вайны прадбачылі яе пачатак і загадзя падрыхтавалі інфраструктуру для змагання. І паўстала нашая беларуская нацыянальная частка, якая з гонарам ратуе зараз добрае імя беларускага народа”, — адзначыў прадстаўнік АПК.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны, а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога ці намер яе надання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
Сёлета 25 верасня Вярхоўны суд прызнаў “тэрарыстычнай арганізацыяй” полк Каліноўскага і “структуры, якія ўваходзяць у яго”. Паводле слоў начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Аляксандра Карповіча, рашэнне прынятае на падставе “прадстаўленых доказаў”, ўстаноўлена дачыненне “экстрэмісцкі настроеных грамадзян, якія ўваходзяць у склад дадзенага фарміравання, да арганізацыі, планавання, падрыхтоўкі і здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Сцвярджаецца, што ПКК ажыццяўляў “вярбоўку, узбраенне, навучанне і выкарыстанне тэрарыстаў”, а таксама “фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў.
Гл. таксама інтэрв’ю Вадзіма Кабанчука “Позірку”:
Вадзім Кабанчук: Украіна мае права на прэвентыўныя дзеянні ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў для людзей з патрэбай пабудавалі на 12,1% менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка