Былы гендырэктар ФК БАТЭ Залеўскі пазбаўлены афіцэрскага звання за пратэст у 2020 годзе
21 лістапада, Позірк. Былы генеральны дырэктар футбольнага клуба БАТЭ (Барысаў) Міхаіл Залеўскі пазбаўлены звання маёра міліцыі запасу. Яго прозвішча фігуруе ва ўказе ад 18 лістапада 2024 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале 21 лістапада.
Залеўскі заняў пасаду гендырэктара БАТЭ ў сакавіку 2020 года. У жніўні таго ж года публічна не згадзіўся з гвалтам у дачыненні да ўдзельнікаў масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, выкінуўшы сваю міліцэйскую форму, якую захоўваў дома. У верасні 2020-га быў звольнены паводле пагаднення бакоў. Афіцыйнай прычынай называлася жаданне Залеўскага “надаць максімум часу атрыманню дадатковай адукацыі ў сферы футбола”.
У студзені 2024 года Залеўскі стаў спартыўным дырэктарам клуба другой польскай футбольнай лігі “Заглембе” (Сасновец). Ён таксама з’яўляецца намеснікам прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Паўла Латушкі.
Указам пазбаўленыя званняў падпалкоўніка юстыцыі запасу Алег Ядко, маёра запасу — Андрэй Рэкець, Антон Станкевіч, Іна Уласавец, капітана запасу — Раман Яроменка, Павел Кавалераў, Юлія Матусевіч, Яўген Мацкевіч, Дзмітрый Чарнаброўкін, старшага лейтэнанта запасу — Руслан Асадулаеў, Ягор Захараў, старшага прапаршчыка запасу — Аляксандр Дашчынскі, прапаршчыка запасу — Іван Страшкевіч, старшыны запасу — Сяргей Барадзін; палкоўніка ўнутранай службы запасу — Сяргей Сандалюк, падпалкоўніка міліцыі запасу — Генадзь Майсейчык, маёра міліцыі запасу — Уладзімір Марцінкевіч, старшага лейтэнанта міліцыі запасу — Аляксандр Ільін, капітана юстыцыі запасу — Павел Зінін, старшага лейтэнанта юстыцыі запасу — Антон Шыбут (усяго 21 чалавек).
“У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца. У гэтай сувязі кіраўнікі сілавых ведамстваў ва ўстаноўленым парадку ініцыявалі перад кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні дадзеных асоб воінскіх і спецыяльных званняў”, — заявіла прэс-служба Лукашэнкі, які ўтрымаў уладу шляхам гвалту і масавых рэпрэсій, якія працягваюцца дагэтуль.
Гэта трэці такі ўказ пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 і пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў. 19 верасня 2022 года былі пазбаўленыя воінскіх званняў 76 чалавек, 4 траўня 2021 года — 86.
25 верасня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект, які сярод іншага прадугледжвае пазбаўленне пенсій “ветэранаў сілавых структур” у выпадку іх пераезду на месца жыхарства ў іншыя краіны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка