Лукашэнка здзейсніць трохдзённы візіт у Пакістан
21 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 25–27 лістапада здзейсніць афіцыйны візіт у Пакістан, паведаміла на брыфінгу прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў гэтай дзяржавы Мумтаз Захра Балач.
Паводле яе слоў, Лукашэнка правядзе “грунтоўныя перамовы” з прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам, з якім “абмяркуе пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”. “Падчас візіту будуць таксама абмеркаваныя сем пагадненняў і мемарандумаў”, — адзначыла дыпламат.
Адным з такіх дакументаў, па ўсёй бачнасці, стане міжурадавае пагадненне аб міжнародных аўтамабільных зносінах, праект якога Лукашэнка падпісаў 21 лістапада ў якасці асновы для перамоў. Як паведамляе яго прэс-служба, на перамовы ўпаўнаважанае Міністэрства транспарту і камунікацый.
Пытанні арганізацыі замежных візітаў Лукашэнка абмеркаваў 21 лістапада з кіраўніком сваёй адміністрацыі Дзмітрыем Крутым.
У кастрычніку Пакістан наведваў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.
Тады беларускі бок паведамляў, што Шахбаз Шарыф выказаў зацікаўленасць у стварэнні сумесных прадпрыемстваў з Беларуссю і заявіў аб сумесных праектах “у сферы тэхналогій, трактарабудавання, аховы здароўя”.
Пакістан, як адзначалася, займае чацвёртае месца ў свеце па вытворчасці малака і малочных прадуктаў. Кіраўнік урада гэтай краіны прапанаваў “прыцягнуць досвед” Беларусі, каб стварыць сумесныя прадпрыемствы ў такіх гарадах, як Лахор і Карачы.
Галоўчанка, у сваю чаргу, адзначыў, што Мінск “з вялікай цікавасцю” вывучае магчымасці супрацоўніцтва з Ісламабадам у сферы сумесных прамысловых праектаў.
“Адзін з самых відавочных праектаў, якія знаходзяцца на паверхні, — гэта вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, у тым ліку як пастаўкі наўпрост з Беларусі, так і пераход да іх вытворчасці ў Пакістане”, — адзначыў Галоўчанка.
Пакістан з’яўляецца далёка не самым буйным гандлёвым партнёрам Беларусі. Даныя аб узаемным гандлі за 2022 і 2023 год адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, згодна з інфармацыяй беларускай амбасады ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі — 8,9 млн). Яшчэ з савецкіх часоў краіна з’яўляецца буйным імпарцёрам беларускіх трактароў.
У пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх адносін, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 разы ў параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд долараў.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства