МАРГ “рэкамендуе” мінімізаваць выкарыстанне замежнай мовы ў назвах гандлёвых аб’ектаў і рэкламе

5 лютага, Позірк. Для “абароны нацыянальнай культуры, захавання і зацвярджэння традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, уключаючы дзяржаўныя мовы”, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю “настойліва рэкамендуе” суб’ектам гаспадарання “мінімізаваць выкарыстанне замежнай мовы” ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўвання і рэкламе.
Прэс-служба ведамства паведаміла, што МАРГ “ажыццяўляе правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне гандлю і рэкламы, распрацоўвае і рэалізуе мерапрыемствы па развіцці рэкламнай дзейнасці з улікам нацыянальных інтарэсаў”. Міністэрства спасылаецца на прынятую ў 2023 годзе Канцэпцыю развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024–2026 гады.
Гэтая канцэпцыя, адзначае МАРГ, “рэалізуецца ў мэтах усебаковай падтрымкі развіцця культуры” Беларусі, забеспячэння яе культурнай бяспекі, “абароны нацыянальнай культурнай прасторы, захавання і зацвярджэння традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, фармавання патрыятычных перакананняў і грамадзянскай адказнасці, процідзеяння пагрозам нацыянальнай бяспекі ў інтарэсах беларускай дзяржавы, грамадства і грамадзян”.
На дасягненне гэтых мэт, мяркуюць у ведамстве, павінны быць скіраваныя “намаганні ўсіх суб’ектаў, якія фармуюць інфармацыйную прастору краіны”.
Адзін з механізмаў рэалізацыі канцэпцыі — скарачэнне выкарыстання замежных слоў (у тым ліку абрэвіятур) у назвах гандлёвых марак ды інш.
Варта адзначыць, што развіццё беларускай мовы дзесяцігоддзямі было прэрагатывай грамадскіх ініцыятыў і арганізацый.
Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх было ліквідавана мноства арганізацый і ініцыятыў, якія развівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, шэраг прыватных выдавецтваў, якія спецыялізаваліся на перакладах на беларускую мову і сучаснай беларускамоўнай літаратуры.
Дэ-факта ў краіне праводзіцца палітыка русіфікацыі. Паводле перапісу насельніцтва, колькасць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, знізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.
Намінальна 40% школ у краіне беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тыс.).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


